Прыкладам гэтага, паводле сяброў «Маладой Беларусі», ёсьць затрыманьне і зьбіцьцё рэгіянальнай каардынатаркі Насты Машчавай, а таксама нэгатыўныя сюжэты, падрыхтаваныя на БТ пра лідэра руху Артура Фінькевіча.
У сваім звароце сябры руху «Маладой Беларусі» зазначылі, што інфармацыя пра тое, што сябры арганізацыі правялі ўстаноўчы сход, на якім абралі кіруючыя органы, у тым ліку старшынём Зьмітра Касьпяровіча, не адпавядае рэчаіснасьці.
Паводле прэсавай службы «Маладой Беларусі» Цімафей Дранчук і Зьміцер Касьпяровіч не зьяўляюцца сябрамі руху ад 11 красавіка 2009 году. На шматлікіх мерапрыемствах, у прыватнасьці, на Эўрапейскім Форуме яны прадстаўляліся як сябры «Маладога фронту».
Пад зваротам «Маладой Беларусі» падпісаліся кіраўнікі абласных арганізацый і сябры Рады. Актывісты паведамілі, што ціск на рух не замінае ім праводзіць кампанію «За незалежную Беларусь».
Год таму прэсавая служба «Маладога фронту» распаўсюдзіла зварот у СМІ, да сваіх партнэраў і прадстаўнікоў дыпмісіяў пра тое, што Цімафей Дранчук і Зьміцер Касьпяровіч не зьяўляюцца сябрамі арганізацыі і папрасілі лічыць несапраўднымі іх прэс-рэлізы ад імя «Маладога фронту».