Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыць стала лепш на 0,6%


Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за 10 месяцаў сёлета склаў 99% да адпаведнага пэрыяду мінулага году. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Віктар Бура падчас сёньняшняга выступу перад дэпутатамі абедзьвух палатаў Нацыянальнага сходу.

Найбольш складанае становішча, паводле віцэ-прэм’ера, захоўваецца ў прамысловасьці, дзе аб’ём вытворчасьці скараціўся на 4,5% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась. Прычына такога становішча, як удакладніў Віктар Бура, -- адсутнасьць попыту на беларускія тавары за мяжой.

Як станоўчыя дасягненьні за гэты час чыноўнік адзначыў наступнае: кошты за 10 месяцаў 2009 году вырасьлі толькі на 8,3% -- у той час, як летась гэты паказьнік складаў 11%. А рэальныя заробкі насельніцтва параўнальна з мінулым годам сёлета ўзрасьлі на 0,6%. Так што, згодна са статыстыкай, беларусы жыць сталі лепей – праўда, толькі на 0,6%”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG