Пачынаем сёньняшнюю перадачу рэакцыяй на маючы адбыцца візыт у Беларусь прэм’ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі.
Аляксандар Лапіцкі: “Заклікаю ўсе дэмакратычныя сілы краіны выказаць пратэст наконт падтрымкі прэм’ер-міністрам Італіі нелегітымнага тыранічнага сталінісцкага рэжыму Лукашэнкі”.
Прашу пракамэнтаваць гэты званок грамадзкага рэдактара тыдня — выдаўца, навукоўца Анатоля Тараса.
Анатоль Тарас: “Якім бы ні быў рэжым у краіне, патрэбна, каб паміж дзяржавамі існавалі нармальныя адносіны. І ў гэтым сэнсе я ня бачу нічога дрэннага ў візыце Бэрлюсконі. Ці будзе наш цяперашні прэзыдэнт прэзыдэнтам і надалей, залежыць не ад Бэрлюсконі, а ад нашага народу”.
Працягваем тэму вышэйшага дзяржаўнага кіраўніцтва наступным тэлефанаваньнем.
Спадар: “Паглядзеў сёньня па тэлебачаньні, як прэм’ер-міністар Індыі на баявым самалёце ў 74 гады паляцела ў высокае неба. І падумаў: спадары Пуцін, Мядзьведзеў ляталі, у Байкал апускаліся на атамных лодках, а наш Аляксандар Рыгоравіч толькі шайбу ганяе і на лыжах улетку езьдзіць. Аляксандар Рыгоравіч, калі ласка, зьлятай, пакажы беларусам і расейцам, які ты ў нас мужчына! Міхась Чарнышоў з Арэхаўску, таксама выпускнік магілёўскага пэдінстытуту”.
А заканчваем прэзыдэнцка-прэм’ерскую, так бы мовіць, падборку разважаньнем пра мытны саюз, які вось-вось падпішуць у Менску кіраўнікі Беларусі, Казахстану й Расеі.
Спадар: “Лепш з разумным страціць, чым з дурнем знайсьці. Вось з нашага боку пазыцыі мытнага саюзу: ён перасьледуе адну мэту — зразумелую і празрыстую, на ўсіх парытэтна, на ўсіх роўна. Не, нашаму трэба прыдумляць розныя балячкі. Ня можа быць роўных. Яны маюць газ, нафту, а мы ня маем. Мы маем Лукашэнку, гэта заменіць нам і газ, і нафту, і ўсё, што заўгодна”.
У пэўным сэнсе міжнародную афарбоўку мае і званок спадара Зіноўева.
Спадар: “Я хацеў бы яшчэ пракамэнтаваць словы Тацяны Барэль пра крыж Эўфрасіньні Полацкай. У 1992 годзе, калі Барадзін атрымаў лецішча Палітбюро пад Масквой, ён абвінавачваўся генпракуратурай Расеі ў крадзяжы трафэйнага мастацтва. І я думаю, што генпракуратура Беларусі магла спакойна яго на гэтую тэму дапытаць”.
І ўжо зусім своеасабліва выходзіць на тэму стасункаў Беларусі зь міжнароднай супольнасьцю спадар Лукашэвіч зь Берасьця.
Спадар: “Атрымаў рэкамэндацыю ад Мінздраву, тое пераслала на аблздраў. А ён мяне выклікаў на камісію. І мяне прызналі афіцыйна, па міжнародных нормах, самым галоўным дурнем сьвету…”
Яшчэ адна гісторыя стасункаў шараговых грамадзянаў зь беларускімі ўладамі.
Спадар: “Я зьвярнуўся да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі праз адміністрацыю. Зьвяртаюся да яго 10 гадоў, але адміністрацыя прэзыдэнта мае прапановы вяртае назад па маім месцы жыхарства: і на Клецкі райвыканкам, і на старшыню калгаса, і на дырэктара школы. Я лічу, што гэта нейкая бязглузьдзіца!”
Нагадваем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: +375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.