Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гарадзеншчыне пра хворых на грып больш ня скажуць


Гарадзенскі абласны цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя спыніў ад сёньня інфармаваньне насельніцтва пра колькасьць выпадкаў захворваньня на грып.

Мэдыкі заявілі, што эпідэмія пайшла на спад, заняткі ў школах адноўленыя, адмененыя забароны на наведваньне закрытых раней на карантын устаноў культуры.

Тым часам нядаўнія хворыя актыўна дзеляцца сваімі ўражаньнямі пра ўмовы знаходжаньня ў гарадзенскіх шпіталях. Вось што расказаў “Свабодзе” 40-гадовы гарадзенец, які шмат гадоў пражыў у ЗША.
мэдсястра прыходзіць і тлумачыць галоўурачу, што ў яе 4 перавязачныя пакеты на зьмену, а там 20 чалавек трэба перавязваць ...

“Адзінаццаць гадоў мяне не было ў Беларусі, вярнуўся вось з-за мяжы. Я ў стрэсе вялікім. Мне ўжо давялося паляжаць у Горадні ў абласным шпіталі. Уявіце: мэдсястра прыходзіць і тлумачыць галоўурачу, што ў яе чатыры перавязачныя пакеты на зьмену, а там дваццаць чалавек трэба перавязваць. У той жа час я зазіраю ў інтэрнэт, дзе ў праграме напісана, што ў нас у Беларусі ў 2013 годзе будзе хакейных лядовых арэнаў і палацаў больш, чым насельніцтва. То ў мяне папросту валасы дыбарам устаюць, выбачайце”.

Са словаў нашага суразмоўцы, хворыя ў шпіталях міжволі пачынаюць разважаць: ці правільна выдаткоўвае бюджэтныя грошы цяперашняя ўлада, ці справядліва эканоміць на ахове здароўя?

Спадар: “Мы літаральна вось сядзелі і размаўлялі толькі з маім сябрам пра лядовыя палацы, якія каштуюць мільёны і мільёны даляраў, а ў абласным шпіталі ложкі, якія стаяць па трыццаць гадоў, прагнутыя сеткі і на марлях трымаюцца. Мэдсястра падыходзіць да цябе браць аналіз крыві і кажа: у яе толькі адна пальчатка на тры пацыенты.

Ну, якія камэнтары тут могуць быць? Што, ён хоча паказаць, што мы ўсе хакеістамі будзем? Людзі з гэтага сьмяюцца: можа, будучаму прэзыдэнту будзе падабацца віндсэрфінг, і што, мы тады будзем будаваць басэйны са штучнымі хвалямі ў кожным горадзе? Ну вы мне патлумачце!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG