Пра гэта заявіў сёньня генэральны сакратар ЭўрАзЭС Таір Мансураў на 47-м пасяджэньні Інтэграцыйнага камітэту Эўразійскай эканамічнай супольнасьці, якое праходзіць у Менску.
У парадку дня сустрэчы ЭўрАзЭс — 17 пытаньняў: сярод іх фармаваньне мытнага саюзу і адзінай эканамічнай прасторы ў рамках ЭўрАзЭс, праекты дакумэнтаў аб зоне вольнага гандлю, аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, аб міждзяржаўным банку дадзеных аб працоўных мігрантах.
Эўразійская эканаімчная супольнасьць – міжнародная эканамічная арганізацыя, надзеленая функцыямі, зьвязанымі з фармаваньнем агульных зьнешніх межаў дзяржаваў, якія ў яе ўваходзяць (Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расея, Таджыкістан і Узбэкістан). ЭўрАзЭC была створаная ў кастрычніку 2000 году ў Астане (Казахстан). У жніўні 2006 году на Міждзяржаўнай радзе ЭўрАзЭС было прынята прынцыповае рашэньне аб стварэньні Мытнага Зьвязу трох дзяржаваў – Беларусі, Расеі, Казахстану.