Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дасьць крэдыт Беларусі на будаўніцтва АЭС


Пытаньне аб выдачы Беларусі крэдыту на будаўніцтва АЭС будзе вырашанае бліжэйшымі месяцамі, аб'ём крэдыту ўдакладняецца. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Расеі Аляксей Кудрын.

Другую заяўку Беларусі на апошні транш 2-мільярднага крэдыту ў 500 мільёнаў, нагадаў Кудрын, Расея прапаноўвае перанесьці на разгляд у антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС. Заяўку на выдачу гэтага крэдыту ў двухбаковым парадку Беларусь пакуль ня зняла, але ў расейскім бюджэце сёлета не закладзена на гэта сродкаў, – цытуе ІТАР-ТАСС словы Кудрына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG