Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць хворых на сьвіны грып дасягнула 179 чалавек


У Беларусі колькасьць пацьверджаных выпадкаў захворваньня на грып A/H1N1 цяпер складае 179, гэта на 14 больш, чым тыдзень таму.

Зь іх 153 выпадкі выяўленыя за пэрыяд эпідэмічнага пад'ёму захворваемасьці, паведамляе Інтэрфакс.

На мінулым тыдні афіцыйна паведамлена пра 165 выпадкаў сьвінога грыпу (зь іх 139 за пэрыяд эпідпад'ёму).Таксама паведамлялася пра 13 сьмяротных выпадкаў ад сьвінога грыпу.

Паводле эпідэміёлягаў, захворваемасьць на ВРВІ і грып за тыдзень з 16 - 22 лістапада параўнальна з папярэднім паменшылася амаль на 40%.

У структуры хворых ВРВІ, як і раней, пераважаюць дарослыя – амаль 60%.

Цяпер у Беларусі супраць сэзоннага грыпу прышчэплена больш за 1 мільён чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG