Дзень салідарнасьці адзначаецца ад кастрычніка 2005 году 16 дня кожнага месяца. Акцыі адбываліся ў розным фармаце. Спачатку арганізатары заклікалі людзей а 8-й вечара на 15 хвілінаў запальваць сьвечкі і ставіць у вокнах. Пазьней акцыі пачалі праводзіць на вуліцах – моладзь вывешвала расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў. Потым некалькі месяцаў запар моладзевыя актывісты расклейвалі партрэты зьніклых і палітвязьняў у людных месцах і запальвалі каля іх сьвечкі. За ўдзел у акцыях салідарнасьці міліцыянты агулам затрымалі больш за тры сотні чалавек. Некалькі дзясяткаў маладых людзей за праявы салідарнасьці адбылі арышты ад 5 да 15 сутак.
Прапануем Вашай ўвазе паглядзець, як праходзілі Дні салідарнасьці розных гадоў
16 кастрычніка 2005 году
Салідарныя запальвалі сьвечкі.
А восьмай вечара у некаторых дамах і кватэрах пагасла сьвятло і ў вокнах запаліліся сьвечкі. Такім чынам людзі падтрымалі акцыю “16” – акцыю салідарнасьці з сем’ямі зьніклых і з палітвязьнямі.
16 студзеня 2006 году
У Варшаве больш як 300 чалавек удзельнічалі ў акцыі салідарнасьці.
Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю – дэманстрацыі, мітынгі і пікеты – прайшлі 16 студзеня ў больш як дзясятку польскіх гарадоў і ў некаторых заходнеэўрапейскіх сталіцах. Самая масавая зь іх адбылася ў Варшаве.
16 лютага 2006 году
Акцыю салідарнасьці ў Менску разагналі, затрымана больш за 20 чалавек
Больш за дваццаць удзельнікаў апазыцыйнай акцыі на знак салідарнасьці з сем’ямі зьніклых і палітвязьняў затрымалі спэцназаўцы. Сярод затрыманых ёсьць непаўнагадовыя. У часе разгону акцыі міліцыянты штурхалі людзей на лёд і потым выціскалі іх з Кастрычніцкай плошчы ў бок Нямігі.
16 сакавіка 2006 году
Акцыі салідарнасьці з Беларусьсю ў Эўропе.
У дзесятках гарадоў Польшчы і іншых краінаў Эўразьвязу адбыліся акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю. Да ўдзельнікаў варшаўскай акцыі праз тэлемост зьвярнуўся Аляксандар Мілінкевіч, які падзякаваў ім за падтрымку беларускай дэмакратыі.
16 траўня 2006 году
Каля 20 чалавек затрымалі падчас акцыі салідарнасьці ля амбасады РФ
Каля сотні чалавек сабраліся са сьвечкамі каля расейскага пасольстваі ў Менску, каб запатрабаваць ад Расеі спыніць падтрымку беларускіх уладаў. Супрацоўнікі спэцназу і міліцыі на кароткі час затрымалі каля 20 чалавек.
16 студзеня 2007 году
Спэцназ ачапіў кавярню, куды зайшлі ўдзельнікі акцыі салідарнасьці
А 20-й гадзіне на прывакзальнай плошчы сабраліся каля паўсотні маладых апазыцыянэраў. Арганізатары акцыі былі сябры незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт". Міліцыя разагнала акцыю, былі затрыманыя 2 студэнты.
16 студзеня 2008 году
Малітва каля кляштара бэрнардынаў
Традыцыйная малітва ў Дзень салідарнасьці з палітзьняволенымі і сем'ямі зьніклых адбылася ў Менску.
16 верасьня 2008 году
"Спэцназавец ударыў па назе, а таксама ў пахвіну"
Спэцназаўцы разагналі акцыю Салідарнасьці з сем'ямі зьніклых. Некалькі чалавек, у тым ліку Франак Вячорк і Анатоль Лябедзька, былі зьбітыя. Удзельнікі акцыі, сярод якіх былі кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, лічаць, што дзеяньні сілавікоў сьведчаць аб тым, што ўлады дагэтуль ня вызначыліся наконт дэмакратызацыі выбарчага працэсу.
16 лістапада 2008 году
Акцыі ў Менску: “Свабоду Баразенку!”
Каля 30-ці сяброў моладзевага руху “Маладая Беларусь” сабраліся а 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. Яны ўтварылі ланцуг і разгарнулі партрэты Аляксандра Баразенкі, а таксама зьніклых апазыцыянэраў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Юр’я Захаранкі. Удзельнікі акцыі таксама трымалі ў руках запаленыя зьнічы. Як толькі ўдзельнікі акцыі пачалі скандаваць “Свабоду Баразенку!”, міліцыянты ў цывільным пачалі выціскаць іх з плошчы. Пры гэтым яны білі дэманстрантаў, адбіралі і рвалі партрэты, разьбівалі аб асфальт зьнічы.
16 студзеня 2009 году
Фінькевіч: Дзень Салідарнасьці на дэтэктары хлусьні
Байцы спэцназу міліцыі ў цывільным затрымалі лідэра руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча разам з актывістам арганізацыі Сяргеям Кастыленкам.
16 лютага 2009 году
Ізноў акцыя, ізноў зьбіваюць
Празь некалькі хвілінаў пасьля таго як актывісты моладзевага руху сталі ў ланцуг салідарнасьцямі з новымі палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы, іх абкружылі спэцназаўцы й пачалі адціскаць з плошчы.
16 кастрычніка 2009 году
Акцыю салідарнасьці разагналі па адпрацаваным сцэнары
Акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы доўжылася літаральна дзьве хвіліны. Як толькі людзі сталі ў ланцуг з партрэтамі зьніклых і палітвязьняў, да іх адразу кінуліся спэцназаўцы ў цывільным, а потым выбеглі некалькі дзясяткаў спэцназаўцаў у форме, большая частка якіх была “крапавымі барэтамі”.