Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грып перамог цікавасьць да парнаграфіі


Мультымэдыйная «Аблога».


На пачатку лістапада беларусы-карыстальнікі пашуковіку Google цікавіліся грыпам болей, чым парнаграфіяй і гульнямі, што бачна на графіку. Такім чынам, грып зрабіўся натуральнай заслонай на шляху разбурэньня маральных каштоўнасьцяў беларускай інтэрнэт-аўдыторыі. Хоць нейкая ад яго карысьць.

То, можа, няхай буяе эпідэмія?

Дасьледаваньне праводзіў silverrebel.

АДНО ДРУГОМУ НЕ ЗАМІНАЕ


Ну, а палякі прымудрыліся спалучыць:



Падгледжана ў lipkovich.

ДЭМАРЛЕЗАЦЫЯ


Не адстаюць ад іх і ўкраінцы:






Дзяўчыны з украінскага руху Femen 9 лістапада правялі акцыю ў цэнтры Кіева, скіраваную на падтрымку бадзёрасьці духу ў грамадзянаў у «нялёгкую часіну эпідэміі». Як заўважае блогер kermanich — “міліцыянты, чамусьці, сузіралі гэтае парушэньне грамадзкай маралі зь філязафічным спакоем”. Тым часам як Аляксандр Валадарскі, пра якога ішла гаворка ў мінулым аглядзе, атрымаў 2 месяцы зьняволеньня за акцыю пратэсту супраць дзеяньняў украінскай камісіі па пытаньнях маралі. Нагадаю, што Аляксандр Валадарскі разам з сваёй сяброўкай імітавалі палавы акт насупраць будынку камісіі. Што было кваліфікавана як «парушэньне грамадзкай маралі».

ЗЬНЕСЕНЫЯ ГРЫПАМ




Здымак (як сьцьвярджае аўтар, не пастановачны) зроблены ў Менску блогерам sergechaly.

ГАРОТНЫ ЛЁС СЬВІНЬНЯЎ У АЎТАРЫТАРНЫМ ГРАМАДЗТВЕ


Блогер valery_brest_by гіранічна абыграў навіны пра масавую гібель двух тысячаў парсючкоў на сьвінакомплексе «Ўсходні» ў вёсцы Сеўрукі Баранавіцкага раёну і загад забіваць сьвіньняў на прыватных падворках у Гарадоцкім раёне.

«А вось як, — піша блогер, — жывуць сьвіньні ў грамадзтве, пабудаваным на прынцыпах лібэралізму».





(Фотаздымкі ўзятыя з журналу rus77_79)

«Іхнае жыцьцё праходзіць у гультайскім абібоцтве, яны загараюць і купаюцца ў акіяне з прыгожымі жанчынамі на Багамах. Ім не даводзіцца, як іхным беларускім калегам, працаваць ежай. Як кажуць на палітзанятках, «два сьветы — дзьве сыстэмы»...

НЯ ЎСЁ БЫЛО ДОБРА, АЛЕ ШМАТ ЧАГО БЫЛО ЛЕПЕЙ




Настальгічны ўсходненямецкі плякат, набыты блогеркай irga101 у Кёльне. «Оссі» (усходнікі) настальгуюць пра тое, што да падзеньня Бэрлінскага муру:

  • у іх заставалася больш часу для каханьня;
  • болей часу яны маглі прысьвяціць дзецям;
  • адносіны паміж людзьмі былі лепей;
  • праца і адукацыя былі для ўсіх;
  • за 50 пфэнігаў можна было набыць філіжанку кавы або куфаль піва;
  • што можна было зьезьдзіць па прафсаюзнай пуцёўцы ў адпачынак;
  • што была прыстойная пэнсія;
  • і даступнае жытло...

З чаго робіцца выснова: Nicht alles war gut, aber vieles war besser! (Ня ўсё было добра, але шмат чаго было лепей).

АДЗІН МУР УПАЎ, ПАЎСТАЛІ ІНШЫЯ




Падгледжана ў kermanich.

Палестынская жанчына зьвяртае ўвагу саліста гурта U2 — хэдлайнэра канцэрту з нагоды 20-гадовага юбілею падзеньня Бэрлінскага муру на г. зв. «мур бясьпекі», усталяваны паміж Ізраілем і Палестынай.

ГАДЫ МІНАЮЦЬ, СЬЦЯНА ЗАСТАЕЦЦА СЬЦЯНОЙ




Выступ расейскага гурта «Чорны абеліск» на фэстывалі «Монстры року СССР» зь песьняй «Сьцяна». Кліп выкладзены ў журнале budzimir. Прысьвячаецца барацьбе з усімі сьценамі.

СЬВЕТ БЯЗЬ СЬЦЕНАЎ




Выклала ў сваім блогу illiuzija Зрэшты, гэтая адсутнасьць сьценаў — уяўная. Іх няма для амэрыканца Мэтта — галоўнага героя кліпа, які вольна езьдзіць па ўсім сьвеце і нягегла танчыць перад камэрай. А пад ягоную «дудку» танчаць астатнія, ад папуасаў да палякаў. Настолькі адкрытым і даступным сьвет, да жалю, застаецца адно для happy few (нешматлікіх шчасьліўцаў).

УСЁ ДЛЯ ЛЮДЗЕЙ! СЬПІС ЛЮДЗЕЙ ПРЫКЛАДАЕЦЦА




Надпіс на перадвыбарчым плякаце пэтытам: «Сьпіс людзей чытайце пасьля выбараў». Аўтар жарту — polar_bird.

ДЗЯДЫ МАРАЗЫ ПАД ПАДАЗРЭНЬНЕМ




Падгледжана ў valery_brest_by Прысьвечана лісту з Генэральнай пракуратуры, напісаным у адказ на зварот групы «Дзядоў Маразоў», якія прасілі «даць прававую ацэнку» іхнай дзейнасьці.

ГДЗЕ ДЕНЬГІ?!


Гляджу сёньня вечарам зомбік (думала, што скажуць там пра захворваньні, бо знаёмыя сёньня расказвалі страшныя гісторыі), аж там дзядзька нейкі (напэўна, начальнік — бо ў пінжаку і гальштуку, з вусамі і вялікімі рукамі) як пачаў сварыцца! Крычаў, вісчаў страшна! Я не разумела — чаго? А ён кажа: Я вам учіра дзеньгі даваў? (тыя, на каго ён крычыць — ківаюць галовамі, моўчкі так). Давал, я спрашіваю, деньгі вам ілі нет? (тыя зноў моўчкі ківаюць галовамі). А тада гдзе ані? Гдзе деньгі?! (а потым паглядзеў так страшна прама ў экран і кажа: І вы сматріце! Я і с вас спрашу! С вас са всех!) — Блін, у той момант я думала, што кандрат мяне схопіць! Хоць мне ніхто грошай-то і не даваў, але страшна! А потым удакладніў: Са ўсех дірэктараў спрашу! (ой, гэта не пра мяне! Ой, дзякуй, што я не дырэктар і нават ні чый ні намесьнік — а то бы мне так ужо ўляцела! Наогул, я спалохалася і пачала ўспамінаць — хто з маіх родных, братоў і сяброў дырэктар ці намесьнік — каб папярэдзіць. А ніхто! Ну, цудоўна, цудоўна! Значыць, заўтра сустрэнемся! (c) nusmumrik.

Ці бачылі? Калі не баіцеся, паглядзіце:

За спасылку на ролік дзякую belnetmon.

ФАНТАСМАГАРЫЧНАЕ ПАДАРОЖЖА ПА БЕЛАРУСІ


Ад фотамастака Валера Вядрэнкі:







Поўную падборку можна паглядзець у журнале juli_erde.

САМАЯ МАЛЕНЬКАЯ ў СЬВЕЦЕ МАМА




Падгледжана ў radulova.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG