Бабруйскі блогер ales_chyhir, параўноўваючы ва ўсіх сэнсах пратакольны здымак Юліі Тымашэнка разам з Пуціным і яе ж сумесныя фота з Лукашэнкам, убачыў у стасунках украінскага прэм'ер-міністра і беларускага прэзыдэнта сюжэт для "сьлёзнага тэлесэрыялу":
Вона працює (рэклямны слоган перадвыбарчай кампаніі Юліі Тымашэнка - заўвага budzimir). Ён адзін выхоўвае пяцігадовага сына. Яна так жадае абаперціся на моцнае мужчынскае плячо. А ён так кахае сапраўдных бляндынак...
Працяг гісторыі каханьня чытайце ў блогу Алеся Чыгіра. Яна таго вартая.
ДОХТУР
Пад такім загалоўкам фотаздымак з цырымоніі ўганараваньня Лукашэнкі званьнем пачэснага доктара Кіеўскага нацыянальнага Ўнівэрсытэту зьмясьціў ў сваім журнале ўкраінскі блогер est_
Зрэшты, калі Быкаў мог пісаць вершы, Францыск Скарына "жыць і тварыць у Піцеры", а ўкраінскім прэм'ер-міністрам зьяўляцца "проффессор" (менавіта так ён запісаўся быў у анкеце, зрабіўшы ажно дзьве памылкі, бо запіс быў зроблены нібыта ўкраінскаю) Януковіч, то чаму б Лукашэнку ня стаць пачэсным доктарам КНУ? Немагчымае магчыма.
ЛУКАШЭНКА НАВУЧЫЦЬ ЮШЧАНКУ
Украінскі блогер beavis_in_kiev прыдумаў для фотаздымку такі подпіс: Прэзыдэнт Беларусі наведаў Украіну з майстар-клясай "Як заставацца прэзыдэнтам пажыцьцёва".
Сацыяльны журналіст Андрэй Манчук (у блогасфэры - kermanich) лічыць, што Юшчанка выкарыстоўвае беларускага прэзыдэнта ў сваёй перадвыбарчай кампаніі. Бо апошні "асацыюецца ў масавай сьвядомасьці з моцнай уладай і цьвёрдым парадкам, а гэта вельмі прывабны брэнд ва ўмовах бязладзьдзя ў эканоміцы, палітыцы і грамадзкім жыцьці". Вось такі асымэтрычны адказ на ўдзел Пуціна ў перадвыбарчай кампаніі Януковіча на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне.
"Віцин, який використовує Моргунова, щоб на нього перейшла частка харизми міцної руки? :)" - пытаецца блогер dgri
ДЫКТАТАРУ НЯМА, А ДЫКТАТУРА ЁСЬЦЬ
Напярэдадні візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў там адбылася акцыя пратэсту. Што праўда, ня супраць прыезду беларускага прэзыдэнта, а супраць дзеяньняў камісіі па пытаньнях маралі. Якую блогер roman_sharp ахарактыразаваў як "дадатковы інструмэнт цэнзуры і рэпрэсіяў у руках бессаромных, цынічных і карысталюбных правячых колаў".
Акцыя пратэсту адбывалася ў выглядзе пэрформансу - імітацыі палавога акту акурат насупраць будынку, дзе месьціцца згаданая камісія.
У нас няма дзяржаўнай камісіі па пытаньнях маралі (дарэчы), але можна ўявіць, чым скончыўся бы пэрформанс такога кшталту ў Беларусі. Што да Ўкраіны, мы звыклі думаць, нібыта там пануе "анархічны разгул дэмакратыі". Аказваецца ж, там таксама могуць "жэстачайшэ наказаць". У дачыненьні да аднаго з удзельнікаў пэрформансу - блогера shiitman (Аляксандр Валадарскі) - узбудзілі крымінальную справу па 296 артыкулу (ч.2) Крымінальнага кодэксу Ўкраіны. Прадугледжаная мера пакараньня - да 5 гадоў.
"Толькі ня трэба крытыкаваць сам пэрформанс. Справа зараз ня ў гэтым. Справа ў тым, што палітыкі і бізнэсоўцы парушаюць у гэтай краіне ўсе магчымыя нормы маралі, але сядзяць у нас на шыі, а не ў турме" - камэнтуе сытуацыю kermanich
"Ва Ўкраіне няма дыктатара, але ёсьць усе прыкметы дыктатуры" - з гэтай жа нагоды піша polar_bird
ПАМЯТАЙ, МАСКВА..!
"Віншавальная" паштоўка з нагоды сьвяткаваньня 4 лістапада ў Расеі - Дню выгнаньня палякаў і літвінаў з Масквы. Падгледжана ў lemantar
Камэнтары:
"Ну ўсё роўна рускія навалялі" (burbalka)
"Хочацца людзям хоць чымсьці ганарыцца :)" (tirradorus)
"Слоган ня самы лепшы. "Сапог" звычайна бывае рускім, і Беларусь будзе памятаць яго доўга, значна даўжэй, чым Масква будзе памятаць штосьці ліцьвінскае..." (virats)
"Выдатна! Толькі чаму па-расейску?" (bacian)
"Target group гэтага мэсыджу размаўляе па-расейску" (lemantar)
"Так, канешне, але калі яны памятаюць ліцьвінскі бот, дык і мову павінны памятаць!" (bacian)
ХЭЛОЎІН У МЕНСКУ
Падчас сьвяткаваньня Хэлоўіну ў Менску, якое фіксаваў фатограф yurakul, вельмі папулярныя былі эпідэмічныя матывы.
Што да самога сьвяткаваньня і падборкі фотаздымкаў у цэлым, рэакцыі розьніліся:
"Гэта выглядае так, нібыта людзей гвалтоўна заганялі, палкамі, гэтак апранацца і па вуліцах хадзіць. У іх у вачах страх і сорам. Яны празь сілу гэта робяць. Гэта ненатуральна. Ня нашае гэта сьвята, штучна прышчэпленае. Не прыжываецца. Таму і выглядае ўсё гэтак панура і недарэчна..." - піша dobroelekarstvo
"Страх і сарамлівасьць - цудоўныя пачуцьці. Дазваляюць адрозьніць жывых людзей ад тэлепузікаў. А ўсё, што расквечвае вуліцы шэрага восеньскага Менску яркімі колерамі і нестандартным выглядам - добра" - адказвае dolka777
БАЛЬШАВІЦКІ ХЭЛОЎІН
З нагоды 7 лістапада - сьвята гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года - выклаў у сваім журнале Кірыл Атаманчык
МЕНСК БЕЗ ТАТАЛІТАРНАЙ ПАДСЬВЕТКІ
"Для мяне прынцыпова важна было паказаць той начны Менск, які хавае таталітарная падсьветка будынкаў... У таталітарна падсьвечаным горадзе няма месца чамусьці незаплянаванаму, чамусьці, што існуе само па сабе, хаатычнаму, непадуладнаму... Усёпранікальная падсьветка забівае рамантыку начнога гораду. А рамантыка начнога гораду палягае ў тым, што ягоныя агні нікім не плянуюцца. Яны, нібы жыцьцё, самазараджаюцца і фармуюць сваю кампазыцыю незалежна ад чыноўных кабінэтаў" - піша фатограф Максым Казакоў у анатацыі да зробленай ім фотасэрыі "Начны Менск".
УВАХОД ХВОРЫМ ЗАБАРОНЕНЫ
Журфак БДУ. Дзьверы ў кабінэт выкладчыкаў фізкультуры. Сфатаграфаваў andrey_karelin
"Сядзяць і баяцца :)" - камэнтуе euga
"Мяркую, калі павесілі такую аб'яву, хтосьці з выкладчыкаў ужо не сядзіць і не баіцца. :)" - адказвае аўтар фотаздымку.
СЬВІНЫ ГРЫБ
Падгледжана ў блогера yohel
АД АТЫПІЧНАЙ ТРАСЦЫ НАС АБАРОНІЦЬ ПРОЦІГАЗ!
Зьмясьціў miraslau
НЯХАЙ ВАША МАСКА БУДЗЕ ПРЫГОЖАЙ
Вось як носяць гэта ў Японіі:
За спасылку на старонку "Сьвіны грып - заканадаўца моды ў Японіі" з фотаздымкамі дзякуй блогерцы diana85
ЯКІ ГРЫП? ІДУ РАБАВАЦЬ БАНК!
Падгледжана ў блогера alex19581958 Першакрыніца: wichajstry.blog.onet.pl
РАДЫКАЛЬНЫ СРОДАК СУПРАЦЬ ЭПІДЭМІІ СЬВІНОГА ГРЫПУ
Вынайшлі фрацузскія лекары:
Падгледжана ў measles
Б-Р-Р-Р, ЯК ХАЛОДНА...
Намаляваў snywonder