Аб рашэньні ў Брусэлі абяцаюць афіцыйна паведаміць 17 лістапада. Аднак яшчэ ў пятніцу стала вядома — санкцыі застануцца прыпыненымі, але ня будуць цалкам адмененыя. Пра гэта паведаміла агенцтва “Ройтэрс” з спасылкай на праект пастановы, які мае быць ухвалены міністрамі замежных спраў.
Паводле “Ройтэрс”, у праекце гаворыцца пра недахоп палітычных рэформаў у Беларусі і прагрэсу ў кірунку да дэмакратыі. Таму санкцыі ня будуць скасаваныя, але застануцца прыпыненыя да кастрычніка 2010 году.
“Візавыя абмежаваньні будуць падоўжаныя яшчэ на адзін год — да кастрычніка 2010 году. Але ў той жа час дзеяньне гэтага рашэньня будзе прыпыненае на больш кароткі пэрыяд — на 6 месяцаў. Гэта зроблена для таго, каб адчыніць вакно беларускім уладам, паглядзець, наколькі яны скарыстаюцца гэтымі магчымасьцямі для дэмакратызацыі краіны”, - заявіў 14 лістапада кіраўнік групы ў дачыненьнях зь Беларусьсю Эўрапейскага парлямэнту Яцэк Пратасевіч.
Аляксандар Лукашэнка ўжо выказаўся публічна наконт магчымага рашэньня Брусэлю. Размаўляючы з міністрам замежных спраў Латвіі Марысам Рыекстыньшам, ён сказаў:
“Ну, адменіце вы санкцыі — дзякуй. Не адменіце — таксама дзякуй. Мабыць, вам так зручней. Калі вы іх зноў працягнеце, мы гэта будзем успрымаць як спробу падвесіць нас і доўга пачакаць, каб з нас нешта выціснуць. Гэта — контрапрадуктыўна. І самае галоўнае — бэспэрспэктыўна”.
Лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі раяць чальцам Рады Эўразьвязу працягнуць яшчэ на шэсьць месяцаў мараторый на дзеяньне візавых абмежаваньняў. Сваю прапанову яны абгрунтоўваюць тым, што “зьмены, якія адбыліся ў краіне за апошнія паўгода, носяць выключна касмэтычны і дэманстрацыйны характар”. Так, кіраўнік Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін кажа:
“У асноўным назіраецца дэмагогія, якая падмацоўваецца нейкімі дэманстрацыйнымі захадамі. Але і гэта робіцца не сыстэмна, а ад выпадку да выпадку. Набліжаецца 16-га, акрэдытавалі “Эўрарадыё”. А калі б гэта былі сыстэмныя зьмены, то разам зь ім акрэдытавалі б і “Радыё Рацыя”, і “БелСат”, і іншыя мэдыі. І тады было б бачна, што ўлада праводзіць сыстэмныя зьмены”.
Візавыя і фінансавыя санкцыі супраць чатырох дзясяткаў высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, а таксама кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі былі ўведзеныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Эўропа прызнала выбары неадпаведнымі міжнародным стандартам. Санкцыі былі прыпыненыя, каб заахвоціць Беларусь да рухаў у кірунку дэмакратызацыі.