Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адзіная ў рэгіёне з дарагімі візамі


Падпісаньне пагадненьня паміж Беларусьсю і ЭЗ аб спрашчэньні візавага рэжыму дазволіць спрасьціць працэдуру атрыманьня візаў і паменшыць іх кошт для беларусаў.

"Беларусь зьяўляецца цяпер адзінай краінай рэгіёну, у якой няма пагадненьня з ЭЗ аб спрашчэньні візавага рэжыму. І адна з прычынаў, па якіх мы хацелі б разьвіваць стасункі зь Беларусьсю, гэта жаданьне мець такое пагадненьне", - сказаў у інтэрвію БелТА Часова Павераны ў справах Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль.

Пакуль што гэтае пытаньне абмяркоўваецца на ўзроўні экспэртаў, сказаў спадар Хольцапфэль, але для такога пагадненьня патрэбныя крокі з боку Беларусі ў пяці ключавых сфэрах, які вызначыў Эўразьвяз – у пытаньні палітзьняволеных, выбараў і выбарчага заканадаўства, а таксама свабоды мэдыяў, асацыяцыяў і сабраньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG