Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджанскія блогеры за кратамі


Эмін Мілі і Аднан Хаджызада ў залі суду
Эмін Мілі і Аднан Хаджызада ў залі суду

Два азэрбайджанскія блогеры былі асуджаныя на два і два з паловай гады турмы паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Адвакаты і праваабаронцы лічаць гэты прысуд палітычна матываваным.

Абвінавачаныя – Эмін Мілі і Аднан Хаджызада зьбіраюцца падаць апэляцыю на прысуд.

Калі быў зачытаны прысуд, група людзей, што сабралася перад будынкам суду, пачала скандаваць “Свабода!” і “Ільхам, рукі прэч ад моладзі!”



Відэаматэрыял зьняты схаванай камэрай у залі суду

30-гадовы Э.Мілі і 26­гадовы А.Хаджызада былі затрыманыя 8 ліпеня падчас бойкі ў рэстаране.

Абвінаваўчы бок запатрабаваў для іх адпаведна 3 і 3 з паловай гады турэмнага зьняволеньня.

Адзін з галоўных сьведкаў, які ўдзельнічаў у рэстараннай бойцы, заявіў у скарзе, што ў паказаньняў напісаў тое, што яму “сказала напісаць паліцыя”.

Міністар замежных справаў Азэрбайджану Эльмар Мамадзьяраў у адказ на крытыку ў сувязі з працэсам над блогерамі, заявіў у верасьні, што каб рабіць высновы, трэба дачакацца канца працэсу.

Хаджызада – лідэр маладзёвага руху “ОЛ”, актывісты якога абмяркоўваюць сацыяльныя праблемы моладзі на відэапартале YouTube і ў сацыяльных сетках. У прыватнасьці рух пашыраў відэаролікі крытычнага ў дачыненьні да ўладаў зьместу.

Мілі таксама займае крытычную да ўладаў пазыцыю і актыўна выкладае свае погляды ў сацыяльных сетках, у прыватнасьці ў Facebook'у.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG