Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 патрабаваньняў Эўразьвязу


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня бачыць перашкодаў для рэалізацыі прапаноў Эўразьвязу, але ў рамках канстытуцыі Беларусі і з улікам нацыянальных інтарэсаў. Чаго патрабуе Эўрапейскі зьвяз?



Эўразьвяз патрабуе каб улады Беларусі:

  • 1. Паважалі права народу Беларусі выбіраць сваіх лідэраў дэмакратычным шляхам — іх права чуць усе меркаваньні й бачыць усіх кандыдатаў на выбары; права апазыцыйных кандыдатаў і групаў падтрымкі праводзіць кампаніі бязь ціску, судовага перасьледу або турэмнага зьняволеньня; незалежнае назіраньне за выбарамі, у тым ліку з боку беларускіх няўрадавых арганізацыяў; права на волевыяўленьне й права на справядлівы падлік галасоў.

  • 2. Паважалі права народу Беларусі на незалежную інфармацыю, а таксама на свабоду слова, у прыватнасьці, каб улады давалі журналістам магчымасьць працаваць бязь ціску або судовага перасьледу, не закрывалі газэтаў і не заміналі іх распаўсюджваньню.

  • 3. Паважалі правы грамадзкіх арганізацыяў як жыцьцёва важнай часткі здаровай дэмакратыі — не ўскладнялі іх законнага існаваньня, ня ціснулі на сябраў грамадзкіх арганізацыяў, не перасьледавалі іх і дазвалялі ім атрымоўваць міжнародную дапамогу.

  • 4. Вызвалілі ўсіх палітычных зьняволеных — сябраў дэмакратычных апазыцыйных партыяў і звычайных грамадзянаў, арыштаваных падчас мірных дэманстрацый і сустрэчаў.

  • 5. Належным чынам правялі незалежнае расьсьледаваньне або перагледзелі выпадкі са зьнікненьнем грамадзянаў.

  • 6. Забясьпечылі права народу Беларусі на незалежную і непрадузятую судовую сыстэму, у якой над судзьдзямі не чыніўся б палітычны ціск, не праводзіліся адвольныя і неабгрунтаваныя крымінальныя перасьледы і не прымаліся палітычна матываваныя рашэньні — такія, як арышт грамадзянаў, якія мірна выказваюць свае погляды.

  • 7. Спынілі адвольныя арышты, затрыманьні й прыніжальнае абыходжаньне зь людзьмі.

  • 8. Паважалі правы грамадзянаў Беларусі, якія належаць да нацыянальных меншасьцяў.

  • 9. Паважалі працоўныя правы грамадзянаў Беларусі — у прыватнасьці, іх права на сяброўства ў прафсаюзах — і давалі прафсаюзам магчымасьць бараніць правы чалавека.

  • 10. Паважалі правы грамадзянаў Беларусі на прадпрымальніцкую дзейнасьць без празьмернага ўмяшаньня ўладаў.

  • 11. Сьледам за іншымі народамі Эўропы забаранілі пакараньне сьмерцю.

  • 12. Выкарысталі падтрымку, якую прапаноўваюць Беларусі АБСЭ, ЭЗ і іншыя арганізацыі, каб дапамагчы ёй захоўваць правы чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG