Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахарэвіч: “Усё, што ні напішу – пра Беларусь атрымліваецца”


Альгерд Бахарэвіч (Фота: Ільля Бахарэвіч)
Альгерд Бахарэвіч (Фота: Ільля Бахарэвіч)

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь пісьменьнікам Альгердам Бахарэвічам.

“Праблема беларускай літаратуры ў тым, што яна пакуль яшчэ не навучылася проста быць. Яна вечна змагаецца за нешта. За што змагалася беларуская савецкая літаратура, усім добра вядома. У апошні час усё выглядае так: літаратары маладзейшага пакаленьня змагаюцца за тое, каб упісацца ў агульнаэўрапейскі кантэкст, або за тое, каб стварыць нейкае падабенства масавай літаратуры, заваяваць сэрцы даярак і сантэхнікаў. Старыя пісьменьнікі змагаюцца за тое, каб застацца актуальнымі на радзіме, за тое, каб на іх не забыліся. Чаргінцоўскія графаманы змагаюцца за сваю легітымацыю і працоўныя кніжкі. Нацыянальна заклапочаныя змагаюцца за сваё вечнае адраджэньне. Я ў гэтыя гульні прынцыпова не гуляю. Пісьменьнік мусіць пісаць, а не змагацца” (Альгерд Бахарэвіч, з інтэрвію Алесю Кудрыцкаму).

Прачытаць адказы Альгерда Бахарэвіча можна ТУТ.

Альгерд Бахарэвіч – пісьменьнік. Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Скончыў філфак пэдунівэрсытэту. Аўтар шасьці кніг прозы, у тым ліку раманаў “Праклятыя госьці сталіцы” і “Сарока на шыбеніцы”. Ляўрэат прэміі “Гліняны Вялес”, “Беларускі пісьменьнік года-2006” паводле апытаньня інтэрнэт-парталу “Новая Эўропа”. Удзельнік міжнародных літаратурных фэстываляў у Нямеччыне, Чэхіі, Славеніі, Польшчы, Украіне. Апавяданьні і вершы перакладаліся на сем эўрапейскіх моваў.. У 2008 у Польшчы выйшаў зборнік выбраных апавяданьняў “Talent do jąkania się”. У 2010 годзе плянуецца выхад па-нямецку “Сарокі на шыбеніцы”. Сваімі настаўнікамі лічыць Кафку, Джойса і Набокава. Вялікі прыхільнік нямецкіх казак (казка, паводле Бахарэвіча, гэта “крышталізаванае мастацтва, вольнае ад любое кан’юнктуры, літаратура ў чыстым выглядзе”). Перакладаў зь нямецкай мовы паасобныя творы братоў Грым, Ф.Кафкі, вершы Г.М.Энцэнсбэргера, а таксама Я.Вагнэра і іншых сучасных нямецкіх паэтаў. У кастрычніку 2009 прэзэнтаваў у Менску свой пераклад знакамітай казкі Вільгельма Гаўфа “Халоднае сэрца”, да якой напісаў “Пасьлямову перакладчыка” (кніга выйшла ў выдавецтве “Галіяфы”). Жанаты, мае дачку. Жыве ў Гамбургу.

БАХАРЭВІЧ НА СВАБОДЗЕ:


Альгерд Бахарэвіч: “Ягоным профілем быў балявы шок, а не анастэзія” (Чытаем Быкава)

Бахарэвіч: “Беларусь — краіна эльфаў,гномаў і хобітаў”

Пісьменьнікі ў пошуках Lebensraum (Дзень блогера)

Альгерд Бахарэвіч: "Я мізантроп, і не баюся ў гэтым прызнацца"

Альгерд Бахарэвіч: “Пісьменьнік мае права на ўцёкі...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG