Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Арпетол” будуць выпускаць кругласутачна


6 лістапада на сумеснае ангельска-расейска-беларускае прадпрыемства “Лекфарм” прыбыла зь Нямеччыны чарговая партыя субстанцыі для вырабу антывіруснага прэпарату “Арпетол”.

Паводле словаў генэральнага дырэктара прадпрыемства Сяргея Благавешчанскага, ніхто не чакаў такога ажыятажнага попыту — запас прэпарату быў раскуплены за тры дні.

Але вытворчасьць прэпарату адноўлена, паступілі дзьве партыі фармацэўтычнай субстанцыі. Завод будзе працаваць кругласутачна, і да 11 лістапада прэпарат зьявіцца ў аптэках. Першая партыя будзе каля 135 тысяч упаковак, а потым зь перапынкам у два-тры дні будзе пастаўляцца яшчэ па 100 тысяч. За лістапад плянуецца вырабіць 600 — 700 тысяч пачак “Арпетолу”, паведамляе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG