Падчас сустрэчы прадстаўнікоў ПАРЭ з кіраўніком місіі Беларусі пры Радзе Эўропы Андрэем Бушылам было заяўлена, што беларускія ўлады не дазволяць Хрыстасу Пургурыдэсу прыехаць у Беларусь. Прадстаўнік беларускага боку даў зразумець, што дэпутат кіпрскага парлямэнту не атрымае візы ні ў беларускім консульстве ў Парыжы, ні ў менскім аэрапорце, паведамляе прэсавая служба руху “За свабоду”.
Хрыстас Пургурыдэс у 2004 годзе быў адмысловым дакладчыкам ПАРЭ па Беларусі і займаўся расьсьледаваньнем палітычных зьнікненьняў. Ягоныя даклады пра зьніклых людзей у Беларусі, а пазьней — пра злоўжываньні ў сыстэме крымінальнага правасудзьдзя ў Беларусі, атрымалі вялікі міжнародны розгалас і падвысілі ўвагу да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Зараз дэпутат кіпрскага парлямэнту Хрыстас Пургурыдэс — першы намесьнік Старшыні Камітэту ПАРЭ па юрыдычных справах і правах чалавека.
Беларускі эўрапейскі форум адбудзецца ў Менску 14 лістапада.