Сэнатар-дэмакрат Барак Абама быў прэзыдэнтам у выніку галасаваньня 4 лістапада 2008 г. Ён перамог сэнатара-рэспубліканца Джона Маккейна і набраў 338 галасоў у калегіі выбаршчыкаў, якія прадстаўлялі ўсе штаты ЗША. Для перамогі неабходна было заручыцца падтрымкай прынамсі 270 выбаршчыкаў.
Сваю першую публічную прамову Абама зрабіў у Чыкага, ў завяршэньні якой сказаў: “Гэта час вярнуць наш народ да працы і расчыніць дзьверы магчымасьцяў для нашых дзяцей; аднавіць росквіт і пашырыць справу міру; адрадзіць амэрыканскую мару і зноў сьцьвердзіць фундамэнтальную ісьціну: “Мы з многіх – адзіна”е і “Пакуль мы дыхаем, мы спадзяемся”. І калі мы сутыкнемся з цынізмам і сумненьнямі, калі нам будуць казаць, што мы ня можам, мы адкажам нашым непадуладным часу крэда, якое падагульняе дух народу: “Так, мы можам!”
Поўны тэкст – тут.
Інаўгурацыя Барака Абамы адбылася 20 студзеня 2009 году.
“Праблемы якія стаяць перад намі могуць быць новымі, – сказаў Абама ў інаўгурацыйнай прамове. – Сродкі, якімі мы іх вырашаем, могуць быць новымі. Але каштоўнасьці, ад якіх залежыць наш посьпех – цяжкая праца і шчырасьць, сьмеласьць і сумленнасьць, цярпімасьць і цікаўнасьць, вернасьць і патрыятызм – гэтыя рэчы спрадвечныя. Гэтыя рэчы – сапраўдныя. Менавіта яны на працягу ўсёй гісторыі былі нябачнай сілай прагрэсу. Нам неабходна вярнуцца да гэтых ісьцінаў. Ад нас патрабуецца ўвайсьці ў новую эпоху адказнасьці. Кожны амэрыканец павінен усьвядоміць што ў нас ёсьць абавязкі перад сабой, краінай і ўсім сьветам. Абавязкі, за якія мы з радасьцью бярэмся, а не ўспрымаем як нежаданы цяжар. Мы прымаем іх зь цьвёрдым веданьнем таго, што нічога не прыносіць такой духоўнай асалоды, як самаадданае выкананьне складаных задачаў. І менавіта гэта вызначае наш характар”.
Цалкам інаўгурацыйная прамова і відэа – тут.
Заступіўшы на пасаду прэзыдэнта , Абама меў рэкордны (сярод пяці апошніх прэзыдэнтаў ЗША ) рэйтынг падтрымкі амэрыканцаў – 79 адсоткаў.
Паводле аўтарытэтнай сацыялягічнай службы Гэлап, назіраецца падзеньне рэйтынгу Абамы. У кастрычніку ягоную дзейнасьць на пасадзе прэзыдэнта падтрымлівалі 53 адсоткў (у лютым гэтая лічба была 69 адсоткаў), нэгатыўна да дзейнасьці Абамы ставіцца 41 адсотак апытаных (адразу пасьля інаўгурацыі было 12 адсоткаў). Ніжэй – графік падтрымкі паводе Гэлапа.
Цяперашні рэйтыг Абамы апярэджвае рэйтынг Біла Клінтана праз год пасьля абраньня і роўны рэйтынгу Рональда Рэйгана. Найбольшы рэйтынг праз год пасьля абраньня сярод пасьляваенных прэзыдэнтаў меў Джордж Буш (малодшы); экспэрты зьвязваюць гэта з падзеямі 11 верасьня 2001 г. (гл. графік ніжэй).