Госьцем "Начной Свабоды" быў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Драгічынскага раёну Міхал Стахейка.
СЛУХАЦЬ:
Якія прафіляктычныя захады варта рабіць, каб не захварэць?
Нацыянальны цэнтар грыпу павінен даць канчатковы адказ, ці памерлая настаўніца з Драгічынскага раёну была хворая на сьвіны грып. Нагадаем, 37-гадовая настаўніца зь вёскі Толкаў памерла 30 кастрычніка пасьля скарацечнай хваробы, незадоўга да сьмерці яна наведвала Ўкраіну.