“Я знаходжуся ў шпіталі ўжо трэці тыдзень, ад пазамінулай пятніцы. У нас тут яўнае перапаўненьне, перанасяленьне. Таму што зачынілі аддзяленьне гастраэнтэралёгіі, і ўсіх, хто з запаленьнем лёгкіх, засялілі фактычна ў яшчэ адно дадатковае аддзяленьне. Таму што месцаў не хапае. На калідоры ў нашым аддзяленьні пульманалёгіі сёньня ляжыць 17 чалавек проста на ложках, на прыстаўных крэслах, бо няма куды класьці людзей. Ўсё гэта нагадвае вайсковы шпіталь. Канечне, умовы ўтрыманьня людзей, якія знаходзяцца ў калідоры, не адпавядаюць ніякім стандартам.
Лекаў хапае, тут нічога ня скажаш. Якой яны вытворчасьці, цяжка сказаць, таму што антыбіётыкі мэдыкі мяшаюць, разводзяць у сябе. Курс антыбіётыкаў мяняюць, мабыць, так, як і трэба: то адны, то другія, то трэція...”