17:15 Зьезд завершыўся малітвай.
17:00 Прыняўшы рашэньне пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году, партыя “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” вызначылася, каго з кандыдатаў яна яна будзе падтрымліваць на прэзыдэнцкіх выбарах. У часе дэбатаў разглядалася некалькі варыянтаў:
У выніку галасаваньня большасьць дэлегатаў схілілася на карысьць вылучэньня свайго партыйнага кандыдата Віталя Рымашэўскага кандыдатам у прэзыдэнты з тым, каб пазьней правесьці праймэрыз унутры апазыцыйнага блёку і падтрымаць таго апазыцыйнага лідэра, які набярэ найбольшую ініцыятыўную групу.
Апрача таго, дэлегаты зьезду вызначылі рэйтынг палітыкаў паводле блізкасьці іх каштоўнасьцяў да БХД:
Гэтае рэйтынгавае галасаваньне паказала, зь якімі палітыкамі БХД гатовае ўступаць у перадвыбарчыя кааліцыйныя перамовы на прэзыдэнцкіх выбарах.
16:30 Зьезд БХД прыняў рашэньне пра ўдзел у мясцовых выбарах 2010 году і прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году.
У часе дыскусіі адносна мясцовых выбараў былі вылучаныя прапановы
Большасьць галасоў набрала прапанова ўдзельнічаць у выбарах да канца, нягледзячы на тое, што многія прызнавалі, што выбары ў Беларусі не зьяўляюцца сумленнымі і спадзявацца на зьмены ў выбарчым кодэксе складана.
Аналягічная дыскусія была наконт удзелу партыі ў прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году. Прадстаўнік кіраўніцтва партыі Аляксей Шэін прапанаваў удзельнічаць у выбарах з улікам досьведу аксамітных рэвалюцый у Грузіі, Украіне й іншых краінах і рыхтаваць акцыю пратэсту на цэнтральнай плошчы Менску.
Была прапанова ня ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, а заклікаць людзей толькі на плошчу. Аднак большасьць дэлегатаў прагаласавала за ўдзел у выбарчай кампаніі з адначасовым заклікам людзей на плошчу.
14:00 Паўторны ўстаноўчы зьезд БХД прыняў рашэньне пра стварэньне партыі, яе назву, статут, праграму і кіроўныя органы партыі.
Фактычна былі паўтораныя рашэньні, якія былі ўхваленыя сёлета ў лютым.
Сустаршынямі партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” абраныя Аляксей Шэін, Павал Севярынец, Георгі Зьмітрук і Віталь Рымашэўскі.
Як зазначыў Павал Севярынец, які вёў паседжаньне зьезду, усё гэта зроблена ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі міністэрства юстыцыі. Ён выказаў спадзяваньне, што цяпер партыя будзе зарэгістраваная. У адваротным выпадку “мы самі прыйдзем да ўлады і зарэгіструемся”, сказаў Севярынец.
Лідэры партыі ў справаздачных выступах перад дэлегатамі зьезду выказалі некалькі ініцыятыў. У прыватнасьці, Павал Севярынец заклікаў сваіх аднадумцаў асаблівую ўвагу надаваць барацьбе з карупцыяй:
“Трэба зламаць хрыбет карупцыі, зьмяніць рэжым, які крадзе і хлусіць. Калі БХД прыйдзе да ўлады, карупцыя выйдзе з ужытку ў нашым грамадзтве. Калі БХД прыйдзе да ўлады, перастануць быць звычайнымі самагубствы й аборты”.
Іншы сустаршыня БХД, Георгі Зьмітрук, заклікаў да пачатку агульнанацыянальнай кампаніі супраць казыно, гульнявых аўтаматаў і падобных устаноў, якія, на ягоную думку, спэцыяльна насаджваюцца беларускай уладай.
“Не дазволім рэжыму ператварыць нашую краіну ў вялікае казыно!” — заклікаў Зьмітрук.
Сустаршыня Віталь Рымашэўскі раней быў вылучаны кандыдатам ад партыі на будучыя прэзыдэнцкія выбары. Ён заявіў, што гатовы змагацца за становішча адзінага кандыдата ад правага незалежніцкага блёку і прыкласьці ўсе намаганьні, каб перамагчы ў гэтым суперніцтве. Але ў выпадку неабходнасьці гатовы ахвяраваць сваімі палітычнымі амбіцыямі.
На зьезьдзе таксама выступілі госьці з Украіны, Літвы, Нідэрлядаў. Прыехала вялікая дэлегацыя хрысьціянскіх дэмакратаў з Нарвэгіі, якія 1 лістапада правядуць майстар-клясу для беларускіх калег.
Адзін зь сябраў гэтай дэлегацыі, дэпутат парлямэнту Нарвэгіі, зазначыў:
“Сьвет назірае за тым, што робяць беларускія ўлады. Мы спадзяемся, што яны цяпер зразумеюць, што насьпеў час зарэгістраваць “Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю”.
12:00 Зьезд “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” праходзіць у той жа залі, дзе праходзіў першы ўстаноўчы зьезд 28 лютага, па выніках якога партыя не была зарэгістраваная.
Склад удзельнікаў зьезду прыблізна такі самы, як і мінулай зімой. Прыбылі 311 дэлегатаў і 325 гасьцей, 23 прадстаўнікі прэсы.
Зьезд пачаўся з малітвы й супольнага сьпяваньня гімну “Магутны Божа”. Заля ўпрыгожаная бел-чырвона-белымі сьцягамі з знакамі “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”.
Зьезд віталі госьці: Станіслаў Шушкевіч, лідэр БНФ Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні руху “За Свабоду” Віктар Карняенка, дэпутат Эўрапарлямэнту Альгірдас Саўдаргас зь Літвы.
У прыватнасьці, Станіслаў Шушкевіч, заявіў, што ня ўбачыў тут ніводнага непрыемнага твару. “Я бачу людзей, якія хочуць стварыць сваю партыю. Я таксама хрысьціянін, і я дэмакрат”.
Аляксей Янукевіч і Віктар Карняенка адзначылі, што ў іх арганізацыях і БХД шмат агульнага; гаварылі аб прыярытэтах супрацоўніцтва ў рамках Беларускага незалежніцкага блёку, які яны стварылі разам з БХД.
Дэпутат Эўрапарлямэнту Альгірдас Саўдаргас сказаў, што адчуў у гэтай залі дух, які ён памятае з часоў свайго ўдзелу ў руху “Саюдзіс” у Літве 20 гадоў таму.
Былі зачытыныя вітальныя тэлеграмы ад хрысьціянска-дэмакратычных партый Малдовы, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Фінляндыі. Вітаньні прыйшлі ад польскага дэпутата Эўрапарлямэнту Яцэка Пратасевіча, лідэра ХДС Нямеччыны Рональда Пофалы. Усе яны выказвалі занепакоенасьць, што партыю не зарэгістравалі пасьля першага зьезду, што былі праблемы з атрыманьнем памяшканьня.
У прыватнасьці, Рональд Пофала заклікаў беларускія ўлады “спыніць перасьлед дэмакратычных актывістаў у Беларусі”.
Сустаршыні аргкамітэту Аляксей Шэін, Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі расказалі пра сваю дзейнасьць цягам гэтага году. Яны паведамілі, што партыя мае шырокія міжнародныя кантакты, сувязі з грамадамі розных хрысьціянскіх канфэсій у Беларусі.
Аляксей Шэін: “Палітычнага рычага для зьмены сытуацыі ў Беларусі недастаткова. Патрэбны цэлы набор рычагоў. І хрысьціянская ідэя паспрыяе зьменам у Беларусі на самым падмурку”. Шэін заявіў таксама, што Беларусь перажывае глыбокі маральна-духоўны крызіс, паколькі зьяўляецца адным зь лідэраў у сьвеце па колькасьць абортаў, самагубстваў і разводаў.
10:30 У Пачынаецца другі ўстаноўчы зьезд партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”. Паводле праекту парадку дня, заплянаваныя выступы сустаршыняў камітэту Аляксея Шэіна, Паўла Севярынца, Георгія Зьмітрука, Віталя Рымашэўскага, адказнага сакратара Зьмітра Садоўскага, выступы запрошаных гасьцей і прыняцьце рашэньняў пра стварэньне партыі, яе назву, сымболіку, рэгістрацыю, прыняцьце статуту, праграмы і рэзалюцыі зьезду.
Сярод гасьцей, якія прыйшлі на зьезд, Станіслаў Шушкевіч, Алесь Лагвінец, Віктар Карняенка, прадстаўнікі пратэстанцкай суполкі “Новае жыцьцё”, вернікі, замежныя госьці.
Пяць дэлегатаў зьезду яшчэ не прыехалі з Слуцку. Іх затрымала міліцыя для праверкі. Такія ж затрыманьні дэлегатаў па дарозе на зьезд адбываліся ў іншых мясьцінах краіны.
17:00 Прыняўшы рашэньне пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году, партыя “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” вызначылася, каго з кандыдатаў яна яна будзе падтрымліваць на прэзыдэнцкіх выбарах. У часе дэбатаў разглядалася некалькі варыянтаў:
- партыйны кандыдат,
- кандыдат ад беларускага незалежніцкага блёку або
- адзіны кандыдат, які не належыць да партыі.
У выніку галасаваньня большасьць дэлегатаў схілілася на карысьць вылучэньня свайго партыйнага кандыдата Віталя Рымашэўскага кандыдатам у прэзыдэнты з тым, каб пазьней правесьці праймэрыз унутры апазыцыйнага блёку і падтрымаць таго апазыцыйнага лідэра, які набярэ найбольшую ініцыятыўную групу.
Апрача таго, дэлегаты зьезду вызначылі рэйтынг палітыкаў паводле блізкасьці іх каштоўнасьцяў да БХД:
- Віталь Рымашэўскі — 201 галасоў
- Аляксандар Мілінкевіч — 131
- Зянон Пазьняк — 97
- Аляксандар Казулін — 36
- Лявон Баршчэўскі — 14
- Алесь Міхалевіч — 10
- Мікола Статкевіч — 10
- Анатоль Лябедзька — 4
- Аляксандар Лукашэнка — 3
- Калякін — 0.
Гэтае рэйтынгавае галасаваньне паказала, зь якімі палітыкамі БХД гатовае ўступаць у перадвыбарчыя кааліцыйныя перамовы на прэзыдэнцкіх выбарах.
БХД вырашыла ўдзельнічаць у выбарах
16:30 Зьезд БХД прыняў рашэньне пра ўдзел у мясцовых выбарах 2010 году і прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году.
У часе дыскусіі адносна мясцовых выбараў былі вылучаныя прапановы
- ўдзельнічаць у выбарах да канца,
- удзельнічаць у выбарчай кампаніі з тым, каб пазьней прыняць рашэньне наконт удзелу ў самім галасаваньні або адмовы ад галасаваньня,
- байкоту выбараў.
Большасьць галасоў набрала прапанова ўдзельнічаць у выбарах да канца, нягледзячы на тое, што многія прызнавалі, што выбары ў Беларусі не зьяўляюцца сумленнымі і спадзявацца на зьмены ў выбарчым кодэксе складана.
Аналягічная дыскусія была наконт удзелу партыі ў прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году. Прадстаўнік кіраўніцтва партыі Аляксей Шэін прапанаваў удзельнічаць у выбарах з улікам досьведу аксамітных рэвалюцый у Грузіі, Украіне й іншых краінах і рыхтаваць акцыю пратэсту на цэнтральнай плошчы Менску.
Была прапанова ня ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, а заклікаць людзей толькі на плошчу. Аднак большасьць дэлегатаў прагаласавала за ўдзел у выбарчай кампаніі з адначасовым заклікам людзей на плошчу.
Супраць казыно і карупцыі
14:00 Паўторны ўстаноўчы зьезд БХД прыняў рашэньне пра стварэньне партыі, яе назву, статут, праграму і кіроўныя органы партыі.
Фактычна былі паўтораныя рашэньні, якія былі ўхваленыя сёлета ў лютым.
Сустаршынямі партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” абраныя Аляксей Шэін, Павал Севярынец, Георгі Зьмітрук і Віталь Рымашэўскі.
Як зазначыў Павал Севярынец, які вёў паседжаньне зьезду, усё гэта зроблена ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі міністэрства юстыцыі. Ён выказаў спадзяваньне, што цяпер партыя будзе зарэгістраваная. У адваротным выпадку “мы самі прыйдзем да ўлады і зарэгіструемся”, сказаў Севярынец.
Лідэры партыі ў справаздачных выступах перад дэлегатамі зьезду выказалі некалькі ініцыятыў. У прыватнасьці, Павал Севярынец заклікаў сваіх аднадумцаў асаблівую ўвагу надаваць барацьбе з карупцыяй:
Калі БХД прыйдзе да ўлады, карупцыя выйдзе з ужытку.
Іншы сустаршыня БХД, Георгі Зьмітрук, заклікаў да пачатку агульнанацыянальнай кампаніі супраць казыно, гульнявых аўтаматаў і падобных устаноў, якія, на ягоную думку, спэцыяльна насаджваюцца беларускай уладай.
“Не дазволім рэжыму ператварыць нашую краіну ў вялікае казыно!” — заклікаў Зьмітрук.
Сустаршыня Віталь Рымашэўскі раней быў вылучаны кандыдатам ад партыі на будучыя прэзыдэнцкія выбары. Ён заявіў, што гатовы змагацца за становішча адзінага кандыдата ад правага незалежніцкага блёку і прыкласьці ўсе намаганьні, каб перамагчы ў гэтым суперніцтве. Але ў выпадку неабходнасьці гатовы ахвяраваць сваімі палітычнымі амбіцыямі.
На зьезьдзе таксама выступілі госьці з Украіны, Літвы, Нідэрлядаў. Прыехала вялікая дэлегацыя хрысьціянскіх дэмакратаў з Нарвэгіі, якія 1 лістапада правядуць майстар-клясу для беларускіх калег.
Адзін зь сябраў гэтай дэлегацыі, дэпутат парлямэнту Нарвэгіі, зазначыў:
“Сьвет назірае за тым, што робяць беларускія ўлады. Мы спадзяемся, што яны цяпер зразумеюць, што насьпеў час зарэгістраваць “Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю”.
“Палітычнага рычага для пераменаў недастаткова”
12:00 Зьезд “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” праходзіць у той жа залі, дзе праходзіў першы ўстаноўчы зьезд 28 лютага, па выніках якога партыя не была зарэгістраваная.
Склад удзельнікаў зьезду прыблізна такі самы, як і мінулай зімой. Прыбылі 311 дэлегатаў і 325 гасьцей, 23 прадстаўнікі прэсы.
Зьезд пачаўся з малітвы й супольнага сьпяваньня гімну “Магутны Божа”. Заля ўпрыгожаная бел-чырвона-белымі сьцягамі з знакамі “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”.
Зьезд віталі госьці: Станіслаў Шушкевіч, лідэр БНФ Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні руху “За Свабоду” Віктар Карняенка, дэпутат Эўрапарлямэнту Альгірдас Саўдаргас зь Літвы.
У прыватнасьці, Станіслаў Шушкевіч, заявіў, што ня ўбачыў тут ніводнага непрыемнага твару. “Я бачу людзей, якія хочуць стварыць сваю партыю. Я таксама хрысьціянін, і я дэмакрат”.
Аляксей Янукевіч і Віктар Карняенка адзначылі, што ў іх арганізацыях і БХД шмат агульнага; гаварылі аб прыярытэтах супрацоўніцтва ў рамках Беларускага незалежніцкага блёку, які яны стварылі разам з БХД.
Дэпутат Эўрапарлямэнту Альгірдас Саўдаргас сказаў, што адчуў у гэтай залі дух, які ён памятае з часоў свайго ўдзелу ў руху “Саюдзіс” у Літве 20 гадоў таму.
Былі зачытыныя вітальныя тэлеграмы ад хрысьціянска-дэмакратычных партый Малдовы, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Фінляндыі. Вітаньні прыйшлі ад польскага дэпутата Эўрапарлямэнту Яцэка Пратасевіча, лідэра ХДС Нямеччыны Рональда Пофалы. Усе яны выказвалі занепакоенасьць, што партыю не зарэгістравалі пасьля першага зьезду, што былі праблемы з атрыманьнем памяшканьня.
У прыватнасьці, Рональд Пофала заклікаў беларускія ўлады “спыніць перасьлед дэмакратычных актывістаў у Беларусі”.
Сустаршыні аргкамітэту Аляксей Шэін, Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі расказалі пра сваю дзейнасьць цягам гэтага году. Яны паведамілі, што партыя мае шырокія міжнародныя кантакты, сувязі з грамадамі розных хрысьціянскіх канфэсій у Беларусі.
Аляксей Шэін: “Палітычнага рычага для зьмены сытуацыі ў Беларусі недастаткова. Патрэбны цэлы набор рычагоў. І хрысьціянская ідэя паспрыяе зьменам у Беларусі на самым падмурку”. Шэін заявіў таксама, што Беларусь перажывае глыбокі маральна-духоўны крызіс, паколькі зьяўляецца адным зь лідэраў у сьвеце па колькасьць абортаў, самагубстваў і разводаў.
Дэлегатаў спыняюць па дарозе