Калі будзе абвешчаная эпідэмія грыпу, у Міністэрстве аховы здароўя не паведамляюць. А ў паліклініках і мэдычных цэнтрах няма супрацьгрыпознай вакцыны замежнай вытворчасьці.
Найбольш хварэюць дзеці — 60% ад агульнай колькасьці зарэгістраваных. Найчасьцей — у Менску і Пінску: адпаведна 1685 і 1242 чалавекі на 100 тысяч насельніцтва. Ці зафіксаваныя выпадкі захворваньняў на птушыны ці сьвіны грып і калі абвесьцяць эпідэмію, і ў Міністэрстве аховы здароўя, і ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі паведаміць адмовіліся. Гаворыць загадчыца аддзяленьня імунапрафіляктыкі Вераніка Шымановіч:
“Я ня маю права паводле сваіх службовых абавязкаў даваць вам інфармацыю”.
Гэтымі днямі ў дашкольных дзіцячых установах і школах вывучаюць попыт бацькоў на прышчэпкі супраць грыпу для дзяцей. Вакцынацыю праводзяць дзяржаўныя паліклінікі, але за грошы, паведамілі ў амбуляторыі № 2 Менску:
“На бясплатнай аснове няма вакцыны. На платнай аснове ў нас ёсьць вакцына, а бясплатна робяць тым, хто стаіць на дыспансэрным уліку”.
Як паведамілі ў амбуляторыі, бясплатныя прышчэпкі робяць вакцынай расейскай вытворчасьці. Платная завезеная зь Нідэрляндаў і каштуе 35 тысяч для ўсіх катэгорыяў грамадзян. Кошт адной прышчэпкі ў мэдычных цэнтрах вагаецца ў межах 60 тысяч рублёў. Аднак і тут вакцынацыю прыпынілі, бо няма якасных лекаў, паведамілі ў мэдцэнтры “Лодэ”:
“Для прышчэпкі ад грыпу, на жаль, вакцына скончылася і да канца наступнага тыдня, баюся, ня зьявіцца. Вакцына ўвогуле ў горадзе скончылася — новую пастаўку чакаем. Бо беларускай вакцыны ўвогуле не існуе, ёсьць расейская, але расейскай вакцынай звычайна прывіваюць паліклінікі па месцы жыхарства”.
А ці ня будзе запозна прышчапляцца?
“Я не магу сказаць, калі плянуецца эпідэмія. Нібыта сёлета яна будзе крыху раней — у сьнежні. Але, як правіла, для выпрацоўкі імунітэту дастаткова двух тыдняў. Калі будзе вакцына, то праблем, каб прывіцца, не павінна быць”.
Як паведамілі ў мэдцэнтры “Лодэ”, колькасьць ахвотных прайсьці імунізацыю ад грыпу дасягае 50 чалавек за дзень. Пра стаўленьне да прышчэпак цікаўлюся ў мінакоў на вуліцах Менску:
“Ці хацелі б вы прайсьці вакцынацыю ад грыпу?”
Спадарыня: “Не, не хацела б, бо былі такія выпадкі, што вельмі моцныя ўскладненьні гэта дае. Адзін мой знаёмы пасьля вакцынацыі ледзь дуба ня даў. Так што не хачу”.
Юначка: “Я рабіла аднойчы. Але больш не хачу, бо я дрэнна сябе адчувала, у мяне кружылася галава. Я думаю, што калі ў чалавека слабы арганізм, то гэтая прышчэпка можа яму яшчэ і нашкодзіць. Лепш паспадзявацца на ўдачу”.
Юнак: “Прышчэпку ад грыпу я ніколі не рабіў, і жаданьня не было. Бо гэта ж укол, здаецца. А для мяне гэта... ну... болю баюся”.
Тым часам у інтэрнэт-суполцы minsk_by зьявілася паведамленьне: "Сёньня ўсе лекары, мэдсёстры ў маім 5-ым шпіталі ходзяць у масках. Толькі што паведамілі, што тут, у рэанімацыі памерлі ад “ашадзінэнадзін”, альбо сьвінога грыпу, 2 чалавекі: 30 і 37 гадоў. Яшчэ двое змагаюцца за жыцьцё. Сымптомы: высокая тэмпэратура і ацёк лёгкага”.
У прыёмнай галоўнага лекара гэтую інфармацыю абверглі. Супрацоўніца 5-га шпіталя запэўніла, што пэрсанал носіць маскі зь меркаваньняў бясьпекі ў сувязі з тым, што ў Менску шмат захворваньняў на ВРЗ.
Мэдыкі у менскіх паліклініках на ўмовах ананімнасьці кажуць, што іх папярэдзілі пра два сьмяротныя выпадкі ад пнэўманіі і заклікалі быць пільнымі. Інфармацыю пра сьвіны грып мэдыкі катэгарычна абвяргаюць і кажуць, што ў такім выпадку ўжо тэрмінова б прымалі меры засьцярогі.