Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – прэм’ера беларускай праграмы інтэрнэт-TV


Пётар Марцаў
Пётар Марцаў

Сёньня а 19 гадзіне выдавец БДГ, сябра Кансультацыйнай Рады пры адміністрацыі прэыздэнта Пётар Марцаў на сайце ITV.BY выходзіць у жывы эфір зь першай беларускай праграмай інтэрнэт-тэлебачаньня.

Напярэдадні Пётар Марцаў распавёў Радыё Свабода:

”Гэта штотыднёвая перадача прыблізна 30 хвілінаў. Будзе выходзіць ўвечары па пятніцах. Гэта будзе размова на актуальныя тэмы тыдня з госьцем. Госьць, як правіла, гэта вядомы чалавек у нейкай сфэры. Праўдападобна, мы будзем пачынаць з бізнэс-аўдыторыі, паколькі яна найбольш мае доступ да шырокапалоснага інтэрнэту. Перадача будзе ў жывым эфіры. Гэта тое, што тут ніхто пакуль не рабіў, прынамсі ў інтэрнэце.

Гэта, напэўна, першая тэлеперадача ў інтэрнэце ў жывым эфіры і, напэўна, першая перадача з арыгінальным кантэнтам. Пакуль паказваюцца толькі перадачы, якія ідуць на іншых сайтах, на іншых тэлеканалах. Другая адметнасьць – жывы эфір, трэцяя асаблівасьць – гэта месца, зь якога будзе наўпроставая трансьляцыя. Гэта менская кавярня “News-Cafe”. Я ніколі не рабіў тэлеперадачаў, паглядзім, што атрымаецца...”

Тыя, хто маюць шырокапалоснае падключэньне да інтэрнэту, змогуць назіраць за гутаркай у жывым эфіры на сайце www.itv.by. Паводле Міністэрства сувязі, на сёньняшні дзень такую магчымасьць маюць каля 500 тысяч карыстальнікаў у Беларусі.

Першым госьцем Пятра Марцава будзе ўладальнік кампаніі “Серж” Сяргей Атрошчанка – выдавец штотыднёвіка “Обозреватель”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG