Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лячэбна-працоўныя прафілякторыі трашчаць па швах


Напрыканцы кастрычніка ў беларускіх ЛПП ўтрымлівалася 4705 чалавек, што на 25% болей за аналягічны пэрыяд мінулага году”, — паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Захад са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

“Асабліва складаная сытуацыя ў ЛТП № 2, дзе колькасьць жанчын у 2,5 разы перавышае устаноўленыя нормы”.

Але Міністэрства ўнутраных спраў ня лічыць пашырэньне сеткі лячэбна-працоўных прафілякторыяў магчымым цяпер, “далейшае пашырэньне ў рэспубліцы сеткі ЛПП магчыма пры паляпшэньні эканамічнай сытуацыі”.

Цяпер у Беларусі функцыянуе 6 ЛПП, “кошт утрыманьня аднаго чалавека там па стану на кастрычнік склаў Br237,7 тыс. у месяц”. “За кошт утрыманьня з заробку саміх утрыманых кампэнсуецца хіба што 28% затрат”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG