Абодва народы перажылі стагодзьдзі нацыянальнага прыгнёту. Анямечваньне чэхаў у Аўстра–Вугорскай імпэрыі, падобна як і русыфікацыя беларусаў, ледзьве не прывялі да зьнікненьня нацыі. У 1918 годзе абодва народы заявілі аб утварэньні ўласнай незалежнай дзяржавы. Чаму лёс дзьвюх дзяржаваў склаўся так адрозна: адна стала другой наймагутнейшай у міжваеннай Эўропе, а другая зьнікла, не пасьпеўшы напоўніцца рэальным зьместам?
Абвяшчэньне незалежнасьці
28 кастрычніка ў 1918 годзе ў Чэхіі і Славаччыне пачаўся пераварот, які закончыўся зьвяржэньнем аўстрыйска–вугорскага кіраваньня і ўсталяваньня незалежнай Чэхаславаччыны. У дні, якія папярэднічалі перавароту, аўстрыйска–вугорскія войскі пацярпелі паразу на італьянскім фронце і распачалі перамовы аб замірэньні.
У самой Чэхіі пачаліся масавыя дэманстрацыі пратэсту супраць вывазу аўстрыякамі прадуктаў харчаваньня ў Аўстрыю. Быў створаны Народны камітэт, які пачаў перамовы з нядаўна створаным у эміграцыі часовым урадам Чэхаславаччыны аб супрацы ў справе стварэньня незалежнай дзяржавы. 28 кастрычніка, 91 год таму, стала вядома, што аўстрыйскія перамоўцы на перамовах у Жэневе прызналі права народаў імпэрыі на аўтаномію. Народны камітэт адрэагаваў абвяшчэньнем незалежнасьці і выдаў першы закон – аб усталяваньні самастойнай дзяржавы – Чэхаславаччыны.
Заслужыць незалежнасьць
7 месяцамі раней у Менску было абвешчана аб стварэньні Беларускай Народнай Рэспублікі. Чаму лёс гэтых двух пачынаньняў склаўся па-рознаму?
Чэскі рух быў непараўнальна больш моцным за беларускі. Моцны эканамічны бум на прыканцы 19–га стагодзьдзя даў моцны штуршок чэскай культуры. Некаторыя чэскія мастакі, архітэктары і пісьменьнікі сталі сусьветна вядомымі.
Акрамя таго, з пачаткам першай сусьветнай вайны чэская моладзь пачала масава эміграваць у краіны, якія ваявалі супраць Аўстра–вугоркай імпэрыі і ўступаць там дабравольцамі ў войска. Чэскія легіёны ў Італіі, Францыі і Расеі налічвалі дзясяткі тысяч чалавек і вызначыліся ў шэрагу буйных бітваў. У выніку, пасьля капітуляцыі Нямеччыны, дзяржавы Антанты прызналі Чэхаславаччыну адной з краінаў–пераможцаў у вайне, хаця цягам вайны такой краіны не існавала.
Прарвацца ўдвох
Вялікую ролю адыграў наступны ход чэскіх дзеячоў у дзевятнаццатым стагодзьдзі. Разумеючы, што чэхам будзе вельмі цяжка ў адзіночку змагацца за незалежнасьць – пры тым, што тэрыторыя краіны была заселеная шматлікімі іншымі нацыянальнасьцямі, якія або разглядалі яе як нямецкую правінцыю, або мелі ўласныя нацыянальныя амбіцыі – Томаш Гарык Масарык (першы прэзыдэнт краіны) і іншыя дзеячы вырашылі аб'яднацца зь іншай нацыянальнай групай у краіне – славакамі.
Так была штучна прыдумана чэхаславацкая нацыя, хаця, акрамя моўнага падабенства, гістарычны шлях гэтых народаў быў абсалютна адрозным. Славакі ўхапіліся за мацнейшы нацыянальны рух для паратунку ад поўнага зьнікненьня. Становішча славацкага нацыянальнага руху ў параўнаньні з чэскім – у 1918 было падобнае да беларускага ў параўнаньні з украінскім.
Місія завершаная
У 1968-ым годзе ад ідэі чэхаславацкай нацыі адмовіліся канчаткова. У Канстытуцыю Чэхаславаччыны было запісана ўтварэньне Чэхаславацкай федэрацыі дзьвюх народных рэпублік. Сёньня гэты дзень не зьяўляецца дзяржаўным сьвятам у Славаччыне: яны адзначаюць дзень Незалежнасьці 1 студзеня, прымяркоўваючы гэта да абвяшчэньня Славацкай Рэспублікі ў 1993 годзе.
Гэта, аднак, не зьвязана зь нейкай канфрантацыяй. Напрыканцы 19 стагодзьдзя нацыі аб'ядналіся ў прагматычных мэтах: чэхам патрэбен быў саюзьнік, а славакі ўхапіліся за мацнейшы нацыянальны рух для паратунку ад поўнага зьнікненьня. Гэтак жа ў 92-м славакі адчулі сябе гатовымі да ўласнай дзяржавы, а багацейшая Чэхія ўсё менш ахвотна адлічвала бюджэтныя грошы на падтрымку суседзяў па дзяржаве.