Як паведаміў БелаПАН юрыст царквы Сяргей Луканін, у скарзе ўказваецца на “поўную беззаконнасьць” рашэньня суду, паколькі абшчына не атрымала ад дзяржавы належную кампэнсацыю за будынак царквы, дастатковую для будаўніцтва новага храма. Калі рашэньне будзе прыведзена ў выкананьне, на вуліцы застануцца больш чым тысяча вернікаў без магчымасьці зьбірацца разам для малітваў і набажэнстваў, што зьяўляецца парушэньнем правоў чалавека, у тым ліку права на свабоду сумленьня, гаворыцца ў скарзе.
Як адзначыў Луканін, згодна з заканадаўствам, рашэньне суда ад 7 кастрычніка не набудзе законную моц да вынясеньня апэляцыйнай інстанцыяй свайго вэрдыкту.
22 жніўня сталічныя ўлады ўручылі прадстаўнікам абшчыны акт прыёмкі-перадачы будынка царквы, які вернікі адмовіліся падпісаць. З 24 жніўня яны вядуць у храме бестэрміновае кругласутачнае малітоўнае дзяжурства.