Як паведаміў БелаПАН, міліцыянты запатрабавалі, каб вартаўнік пусьціў іх у будынак, які менскія ўлады юрыдычна адабралі ў вернікаў. Міліцыя пры гэтым спаслалася на звароты ад хуткай дапамогі, пажарнікаў і санітарнай службы. Але вартаўнік адмовіўся выканаць патрабаваньне, і праз гадзіну міліцыянты зьехалі.
Юрыст царквы Сяргей Луканін назваў выпадак правакацыяй з мэтай трымаць вернікаў у напружаньні.
22 жніўня ўлады Менску ўручылі прадстаўнікам суполкі акт прыёмкі-перадачы будынка царквы, які вернікі адмовіліся падпісаць. З 24 жніўня яны праводзяць у храме бестэрміновае кругласутачнае дзяжурства з мэтай не дапусьціць захопу будынку ўладамі.