Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі “Honor Bank” зарэгістраваны ў Беларусі


Нацыянальны банк Беларусі зарэгістраваў заснаваны кансорцыюмам іранскіх банкаў новы беларускі камэрцыйны банк — “Honor Bank”.

Статутны фонд банкаўскай установы — 11,5 мільёна эўра. Банк вызначае сябе ў якасьці ўнівэрсальнага і накіруе сваю дзейнасьць на падтрымку гандлёва-эканамічных стасункаў Беларусі з арабскімі краінамі.

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня банкаўскага нагляду НББ Сяргей Дубкоў.

Honor Bank стаў 32-м банкам, які дзейнічае ў Беларусі, і другім, які мае іранскі капітал. Крыху больш за год таму быў зарэгістраваны TK-банк, у якім іранскаму банку “Таджэрат” належыць 96% акцый, нагадвае Інтэрфакс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG