Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цянюта прыняў прысягу адзін


Андрусю Цянюта
Андрусю Цянюта

Актывіст Маладога фронту Андрусь Цянюта прыняў прысягу ў вайсковай частцы ў Полацку.

Актывістаў МФ Насту Лойку і Міколу Дземідзенку ў частку на прысягу не прапусьцілі. Туды здолелі патрапіць бацькі навабранца і ягоныя сябры з Гомелю.

Калі Андрусь зачытваў тэкст прысягі, ягоныя сябры дасталі бел-чырвона-белы сьцяг. Да іх адразу падышлі вайскоўцы і папрасілі прыбраць сьцяг. Яны патлумачылі, што “гэта недазволена”.

Моладзеваму актывісту двойчы пераносілі прысягу, бо ён патрапіў у дадатковы покліч. Андрусь зачытваў тэкст прысягі адзін, стоячы на пляцу перад шэрагамі вайскоўцаў.

Цянюту неаднойчы затрымлівалі міліцыянты за апазыцыйную дзейнасьць. Некалькі разоў хлопца вазілі на допыты ў КДБ і нават у псыхіятрычны шпіталь.

Паплечнікі Андруся Цянюты лічаць, што ён трапіў у войска, як і іншыя моладзевыя актывісты, паводле загаду уладаў, каб ізаляваць яго м спыніць грамадзка-палітычную дзейнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG