Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрусь Цянюта заўтра прыме прысягу


Андрусь Цянюта
Андрусь Цянюта

17 кастрычніка сваякі і паплечнікі актывіста “Маладога фронту” Андруся Цянюты наведаюць вайсковую частку ў Полацку. Андрусь, чарговы “палітпрызыўнік”, будзе прымаць прысягу.

Тэрмін вайсковай прысягі камандаваньне часткі пераносіла два разы.

Андрусь Цянюта трапіў у восеньскі прызыў разам з сваім паплечнікам зь Берасьця Яўгенам Скрабцом.

Андруся неаднойчы затрымлівалі міліцыянты за апазыцыйную дзейнасьць. Некалькі разоў хлопца вазілі на допыты ў КДБ і нават у псыхіятрычны шпіталь.

Паплечнікі Андруся Цянюты лічаць, што хлопец трапіў у войска, як і іншыя моладзевыя актывісты, паводле загаду ўладаў дзеля ізаляцыі і спыненьня грамадзка-палітычнай дзейнасьці.

Яўген Скрабец прыняў прысягу тыдзень таму ў жлобінскай вайсковай частцы.

Восем з паловай месяцаў таму ў войска прымусова трапілі Франак Вячорка, Зьміцер Хведарук і Іван Шыла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG