Паводле старшыні рэдакцыйнай рады “Радыё Сафія” Паўла Сердзюка, якога цытуе БелТА, прэзэнтацыя новага СМІ адбудзецца 10 кастрычніка на выставе “Пакроўскі кірмаш” у Менску. Перадачы маюць місыянэрскую скіраванасьць, яны адрасаваныя людзям ад 25 да 40 гадоў.
Праваслаўнае радыё з аналягічнай назвай “София” з 1995 году дзейнічае ў Расеі.