Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці даедзе Бэрлюсконі да Менску?


Канстытуцыйны суд Італіі скасаваў закон, які абараняе прэм’ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі і іншых вышэйшых чыноўнікаў пад час іх знаходжаньня на пасадзе ад крымінальнага перасьледу.

Гэты закон быў ўхвалены летась, неўзабаве пасьля таго, як Бэрлюсконі зноў стаў прэм’ер-міністрам. Закон абараняў ад крымінальнага перасьледу прэзыдэнта Італіі, прэм’ера і сьпікераў палат парлямэнту пад час іх знаходжаньня на пасадах.

Цяпер Бэрлюсконі можа быць прыцягнуты да адказнасьці паводле абвінавачваньня ў хабарніцтве і карупцыі. Рашэньне Канстытуцыйнага суду фактычна аднаўляе два працэсы супраць яго, якія раней былі замарожаныя. У прыватнасьці Бэрлюсконі абвінавачваюць у перадачы хабару брытанскаму адвакату Дэвіду Мілзу для таго, каб той даў фальшывыя сьведчаньні з мэтай абароны бізнэсу Бэрлюсконі, а таксама ў падаткавых парушэньнях і подкупе сэнатараў ад апазыцыі.

Сам Бэрлюсконі назваў гэтыя абвінавачаньні “сьмешнымі, фальшывымі і абсурднымі” і заявіў, што будзе працягваць кіраваць урадам. Аднак назіральнікі кажуць, што гэтая сытуацыя моцна аслабіць ягоныя пазыцыі, ён будзе вымушаны абараняцца ў судзе замест таго, каб за ймацца ўрадавымі справамі.

Раней пазыцыі Бэрлюсконі моцна пацярпелі ад сэксуальнага скандалу.

У верасьні міністар замежных спраў Італіі Франка Фратыні ў часе сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў, што прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі мае бліжэйшым часам наведаць зь візытам Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG