Перамовы лідэраў Эўразьвязу з прэм’ерам Чэхіі Янам Фішэрам адбыліся праз відэаканфэрэнцыю.
Лідэры ЭЗ і Чэскі прэм’ер спрабуюць пераканаць прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Клаўса падпісаць Лісабонскую дамову, ужо ратыфікаваную парлямэнтам.
Клаўс заявіў, што чакае высновы Канстытуцыйнага суду наконт таго, ці адпавядае дакумэнт чэскім законам.
Пасьля ратыфікацыі дамовы Ірляндыяй на мінулым тыдні, справа засталася толькі за Польшчай і Чэхіяй.
Чэскі прэм’ер Ян Фішэр заявіў, што ягоная краіна абавязкова ратыфікуе Лісабонскую дамову аб рэфармаваньні Эўразьвязу.
Найбольш верагодна – да канца году.
Пасьля размовы з кіраўніком Эўракамісіі Барозу і швэдзкім прэм’ерам Райнфэлдам ён заявіў, што няма прычынаў турбавацца з гэтай нагоды. “У Чэхіі на гэты конт няма пытаньня “так” ці “не”, а ёсьць пытаньне “калі”, – сказаў ён.