Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцыбіскуп Кандрусевіч: “Папу трэба чакаць у Беларусі”


Пра гэта Мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч заявіў у размове з польскай каталіцкай агенцыяй KАІ ў Варшаве, куды быў запрошаны на пленарнае паседжаньне польскага эпіскапату. Ён дадаў, што афіцыйнае запрашэньне зь Беларусі папу Бенэдыкту ХVI будзе перададзеные ў Ватыкан неўзабаве.

Арцыбіскуп нагадаў, што папа рымскі ўжо двойчы атрымаў запрашэньне ад прэзыдэнта Лукашэнкі. Упершыню — летась праз дзяржсакратара Сьвятога пасаду Тарчызіё Бэртонэ. Другі раз — сёлета ў красавіку падчас наведаньня беларускім кіраўніком Ватыкана. Тады, адказваючы на запрашэньне, папа сказаў: “Калі Бог дазволіць і адчыніць дзьверы”

“Так што мы молімся і зь нецярпеньнем чакаем, каб да нас прыйшоў сьвяты айцец, адзначыў арцыбіскуп. Найбольш верагодны тэрмін візыту — вясна ці лета 2010. Акрамя Менску папа можа наведаць каталіцкі храм у Будславе”

Тадэвуш Кандрусевіч таксама адказаў на пытаньне адносна верагоднасьці сустрэчы пантыфіка і патрыярха Маскоўскага Кірыла на беларускай зямлі.

“Гэта рэальна асабліва цяпер, пасьля нядаўняга візыту ў Беларусь патрыярха Кірыла, — зазначыў арцыбіскуп — у Беларусі існуюць вельмі добрыя стасункі паміж рознымі цэрквамі. А таму Беларусь зьяўляецца вельмі добрым месцам для сустрэчы паміж Бенэдыктам XVI і патрыярхам Кірылам. Вядома, што ўсё залежыць ад Бога і зацікаўленых бакоў”, — цытуюць словы зь інтэрвію арцыбіскупа Кандрусевіча для агенцыі KАІ польскія выданьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG