Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не адмаўляецца ад плянаў будаўніцтва АЭС у Беларусі


Паводле дырэктара дэпартамэнту па ядзернай энэргетыцы Міністэрства энэргетыкі Мікалая Грушы, міжурадавае беларуска-расейскае пагадненьне аб супрацоўніцтве ў справе будаўніцтва першай беларускай АЭС будзе падпісана сёлета ў кастрычніку. Паводле чыноўніка, гэта цалкам адпавядае ранейшым тэрмінам, акрэсьленым паміж Масквой і Менскам.

Мікалай Груша нагадаў, што ў праекце пагадненьня акрэсьліваюцца этапы супрацоўніцтва Беларусі і Расеі ў пытаньнях будаўніцтва і эксплюатацыі АЭС. У прыватнасьці, гаворыцца аб тым, што АЭС у Беларусі будзе будаваць расейскае прадпрыемства “Атомстройэкспорт”. Згодна з праектам, Расея будзе аказваць дапамогу падчас падрыхтоўкі кадраў для АЭС, арганізоўваць для іх стажыроўкі на аналягічных расейскіх аб’ектах. Шэраг палажэньняў тычацца пастаўкам ядзернага паліва з Расеі ў Беларусь.

Праект будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне на Гарадзеншчыне прадугледжвае ўзьвядзеньне двух энэргаблёкаў магутнасьцю 1,2 тысяч МВт кожны. Атамная электрастанцыя будзе будавацца па расейскім праекце “АЭС-2006” санкт-пецярбурскага “Атамэнэргапраекта”, хоць свае паслугі беларускаму ўраду на пачатковым этапе прапаноўвалі вядучыя міжнародныя карпарацыі. Вырашальным фактарам стала тое, што Расея паабяцала крэдытную лінію на ўвесь будаўнічы працэс, фактычна — “пад ключ”.

Незалежныя экспэрты пры гэтым гавораць, што такім чынам Беларусь трапляе ў чарговую сыравінную залежнасьць ад Расеі. Да таго ж, ставіцца пад сумнеў бясьпека аб’екта, пабудаванага сіламі расейскіх спэцыялістаў.

Між тым, увод першага энэргаблёку АЭС плянуецца ў 2016 годзе, другога — у 2018-м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG