Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Рыгоравіч ня горш за Леаніда Ільліча


Будзімір
Будзімір

Мультымэдыйны тыднёвы агляд інтэрнэту ад блогера Будзіміра.



Зьлева направа: Генэральны сакратар ЦК КПСС Л.І. Брэжнеў, будучы патрыярх Аляксей ІІ, тагачасны Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Пімен, галоўны рабін Маскоўскай харальнай сынагогі Якаб Фішман. На прыёме з нагоды гадавіны Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай Рэвалюцыі.

Фотаздымак слыннага фатографа Гурарыя Самарыя выклаў skryppa з прысьвячэньнем візыту патрыярха Кірыла ў Беларусь. Крыху недарэчнае відовішча, ці ня праўда? Празь яго ж, як на мой погляд, можна ўбачыць усю недарэчнасьць і сёньняшніх стасункаў рэлігійных лідэраў зь зямнымі ўладарамі. А можа, іхную заканамернасьць?

МАЛІТВА ЛЮБОВІ І МАЛІТВА НЯНАВІСЬЦІ




Фотаздымак выклаў hutkasmachna. Надпіс на руцэ зьлева - Hate (нянавісьць), справа - Love (любоў).

Гэты стэнсыл можна ўбачыць на ўласныя вочы ў двары круглага дома насупраць макдональдсу на плошчы Бангалёр. Намалявана падчас міжнароднага графіці-фэсту “Just writing my name” (“Проста напішы сваё імя”), які праходзіў у Менску напрыканцы жніўня.

Згадайма цытаваныя ў тэкставай аблозе словы Кастуся Чарняца пра тое, што максыму Дастаеўскага — “калі Бога няма, то ўсё дазволена”, лёгка перайначыць: “калі Бог ёсьць, то ўсё дазволена”. Пытаньне ж у тым, што менавіта “ўсё” і які “бог”?

РЭЛІГІЯ — ОПІЮМ ДЛЯ НАРОДУ




Сфатаграфавана ў касьцёле вёскі Слабодка (Браслаўскі раён). Надпіс на калёне: “Pragnacego napoić” — “Напаіць таго, хто прагне”. Выкладзена ў by_trash.

КІТАЙЦЫ СЬВЯТКУЮЦЬ 60-ГОДЗЬДЗЕ КНР


Блогерка best_pic зрабіла падборку найлепшых фотаздымкаў зь сьвяткаваньня 60-годзьдзя заснаваньня КНР. Варта паглядзець.



(AP Photo/Andy Wong)



(REUTERS/Xinhua/Huang Jingwen)



(REUTERS/David Gray)

МЫ УСЕ ГАВОРЫМ ПА-КІТАЙСКУ




Міжнароднае радыё Кітаю цяпер і па-беларуску. На іхным сайце можна ўзяць урокі кітайскае мовы. Што праўда, вучэбныя дыялёгі напісаны расейскай, па-беларуску толькі загалоўкі.

Вынесенае ў загаловак цьверджаньне налякала Андрэя Рамашэўскага. Былога старшыню Партыі Аматараў Піва, а цяпер палітэмігранта ў Чэхіі. Ён запытаўся ў чытачоў свайго блогу: Як гаворыце вы?

Я пачынаю губляць упэўненасьць — ўсе, ці можа яшчэ ня ўсе? Альбо гэта я адзін такі тормаз, што яшчэ нічаму не навучыўся?

NOKIA ЗАГАВАРЫЎ ПА-БЕЛАРУСКУ




Аб чым паведаміў Севярын Квяткоўскі: На айчынным рынку зьявіліся мабільныя тэлефоны Nokia зь беларускай лякалізацыяй.

А летась у Расеі Nokia забавлівала кліентаў тэлефонамі з выявай Сталіна:



Да кожнага свой падыход. Нічога асабістага, джаст бізніс.

ДВА САШЫ. НЕ FAIRYTALE




Фотаздымак “падпраўлены” блогерам ariman_san. У арыгінале, то бок бяз “рожкаў”, ён быў выкладзены Аляксандрам Рыбаком ва ўласным блогу. Першапачаткова пад фотаздымкам знаходзіўся такі подпіс: “Я з прызыдэнтам Беларусі :D. Дзякуючы яму, Менск — адзін з самых прыгожых і чыстых гарадоў Эўропы! Прыяжджайце сюды!”. Пазьней пад ціскам абуранай міжнароднай грамадзкасьці подпіс быў заменены на болей нэўтральны. Але ж слова не верабей.

Тацьцяна Елавая агучыла рэакцыю радыкальна-апазыцыйнай часткі блогераў:

Ставіць гэты фотаздымак з такім подпісам чалавеку, які прэтэндуе на тое-сёе ў сённяшнім свеце, недарэчна і сорамна! Абдымацца (і паказваць жэстамі, як гэта крута) з дыктатарам і забойцам палітычных апанэнтаў азначае падтрымліваць падобнага пляну дзеяньні. Мала таго, калі ты публічная фігура, вядомы сьпявак, гэта азначае прапагандаваць ухваленьне падобнага кшталту дзеяньняў.

Тым ня менш, рэакцыя ейных чытачоў не была нагэтулькі адназначнай. Прыкладам, polar_bird пакінуў такі камэнтар:

Ведаеш, насамрэч моцнае альтэрнатывы Луку ў Беларусі няма. Канечне, за яго не 83%, а недзе 60, зь іх 5% сумняюцца, але!

Беларусам ня трэба, каб было лепш.
Беларусам трэба, каб было ня горш.
Гэта дрэнна, але такі ён ёсьць — беларускі народ.
І Рыбак — частка гэтага народу.

Праблема ў тым, што пасьля Лукі ў Беларусі немінуча пачнецца бардак. Ну, хай не “немінуча”, але верагоднасьць выратавацца невялікая. Бо каманды патрыятычных людзей, гатовых прыйсьці да ўлады і пры гэтым здольных знайсьці супольную мову з народам — я ня бачу. пакуль што.


ЧАРОЎНЫ ТРУСІК НЕ ЗАБЫТЫ


Пакуль Аляксандр Рыбак губляе сымпатыі паклоньнікаў зь ліку джынсавай моладзі, “Чароўны трусік” Юры Дзямідовіча крочыць па плянэце, заваёўваючы новыя гарызонты. Кавэр-вэрсію песьні зрабіў піцерскі гурт “НестройBAND”:



Знойдзена па наводцы syarzhuk.

ПЕРАМОГА МЭХАНІЗМУ НАД КАХАНЬНЕМ


УВАГА! Адвядзіце ад манітораў вашых кампутараў дзяцей, асобаў з уражлівай псыхікай, вернікаў традыцыйных канфэсіяў, сябраў КХП-БНФ, БХД, “Маладога Фронту” і аматараў вясёлкавага беларускага аграрэалізму. Я не жартую. Перад вамі прыклад мастацтва, якое прапаганда ў Трэцім Рэйху называла “Entartete Kunst” — “дэгенэратыўным мастацтвам”, небясьпечным для здароўя нацыі. Гэта кліп на песьню “Wall-e” гурта “Разьбітае Сэрца Пацана”. Які быў выдалены з сэрвісу Youtube адміністрацыяй літаральна праз пару гадзінаў пасьля яго разьмяшчэньня. Прэтэндэнт на званьне “скандалу тыдня”. Кліп зьмясьціў шмат хто з блогераў, таму спасылак ня стаўлю, каб нікога не пакрыўдзіць.

Стваральнікі кліпу запэўніваюць гледачоў, што аголеныя саромныя часткі целаў музыкаў — гэта тое, на што трэба зьвяртаць увагу ў апошнюю чаргу. Маўляў, тут захаваны глыбокі сэнс, шукайце яго! Але гледачы ўпарта зьвяртаюць увагу менавіта на іх. Бо не зьвяртаць яе немагчыма — надта ўжо многа ў кадры гэтых частак.

Паказаць


Добрая ілюстрацыя для нашай размовы пра панаваньне мэханічнага і дзелавітага выкарыстаньня чалавека чалавекам, якое супрацьстаіць каханьню, у якім адзін чалавек зьяўляецца для іншага мэтай, а ня сродкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG