“Вільнюс (да 1939-га году афіцыйная беларуская назва Вільня) — сталіца і самы вялікі горад Літвы. У мінулым гістарычны грамадзка-культурны цэнтар літоўскіх і беларускіх зямель, супольны асяродак літаратурна-мастацкага жыцьця. Стары горад у 1994 годзе занесены ЮНЭСКО ў сьпіс усясьветнай культурнай спадчыны.
Вільня -- адзін з самых вялікіх і самых прыгожых беларускіх мітаў. Гэтае места зьнітавана з выбітнымі культурнымі дасягненьнямі беларусаў. І сёньня багата студэнтаў і навукоўцаў, мастакоў і актораў прамаўляюць гэтае імя з трапяткім прыдыханьнем”.
***
Вячаслаў Ракіцкі: “Вы кажаце, што Вільня – адзін з самых вялікіх і прыгожых беларускіх мітаў. Калі коратка, у чым зьмест, сэнс яго?”
Сяргей Харэўскі: “На пачатку 1980-х гадоў нацыянальная самасьвядомасьць беларусаў пачала расьці ў геамэтрычнай прагрэсіі. Але рэаліі жыцьця ў БССР відавочна не адпавядалі жаданьням нацыянальнай інтэлігенцыі – руйнаваліся помнікі архітэктуры, у заняпадзе была мова, вытручвалася рэлігія.
Міт пра Вільню, у сучасным сэнсе, узьнік як антытэза савецкасьці Менску. Гледзячы адсюль, там усё здавалася лепшым – і дамы і паветра. “Вільня – Крывіцкая Мекка” несупынна вабіла беларускіх гуманітарыяў, студэнтаў, як дэфіцытная кніга”.
Ракіцкі: “Але ж Вільня ад пачатку рэальны горад, не міталягічны. Зь якіх рэаліяў, зь якой гісторыі паўставала Вільня як беларуская міталягема?”
Харэўскі: “Тут былі найбольшыя рэлігійныя сьвятыні, саборы й вялікакняскія замкі. Тут зьявіліся першыя беларускія кнігі, першыя беларускія газэты “Наша Доля”, Наша Ніва”, “Гоман”, першая беларуская нацыянальная гімназія, першы ўласна беларускі музэй. То бок, менавіта тут, у колішняй сталіцы краю, на пачатку ХХ стагодзьдзя і пачалі ўвасабляць у рэальнасьць беларускую ідэю”.
Цалкам чытаць гутарку ТУТ.