Цягам мінулага тыдня ў эфіры і на сайце Свабоды прадстаўнікі беларускага малога бізнэсу выказвалі свае меркаваньні наконт таго, ці лёгка сёньня быць прадпрымальнікам у Беларусі. Сёньня ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” мы падводзім вынікі гэтай тэмы. Ці параілі б вы сёньня сваім знаёмым і сваякам абраць прафэсію прадпрымальніка? Як да бізнэсоўцаў ставяцца чыноўнікі? Як можна параўнаць цяперашнія умовы вядзеньня бізнэсу з 90-ымі гадамі?
На гэтыя і іншыя пытаньні адказваюць юрыст Сяргей Балыкін, прадпрымальнік ад 91 году, і былы прадпрымальнік, палітык Леў Марголін.
Цыганкоў: У маналёгах, якія гучалі на нашым сайце, некаторыя з прадпрымальнікаў заявілі, што сёньня яны не параілі б іншым людзям займацца ў Беларусі малым бізнэсам. Чаму з такой горыччу прагучалі гэтыя словы? Што б вы адказалі на гэта пытаньне, ці параілі б вы асабіста сваім сваякам ці знаёмым займацца бізнэсам?
Марголін: Для мяне гэтае пытаньне вырашана адназначна яшчэ некалькі год таму. Цяпер, калі чалавек вырашыў заняцца нейкім бізнэсам, то ён рызыкуе адразу на два бакі. Ці ён мусіць прытрымлівацца ўсіх законаў, пастановаў і інструкцыяў — тады ён наўрад ці будзе мець вялікі прыбытак ад бізнэсу. Ці ён будзе балянсаваць на мяжы парушэньняў законаў — тады ён можа ў любы момант сутыкнуцца зь сілавымі структурамі. Таму я б параіў камусьці вельмі шмат падумаць, перш чым заняцца бізнэсам у Беларусі.
Цыганкоў: Сяргей Балыкін, вы прадпрымальнік ад 1991 году, і дасюль гэта ня кінулі. Ці параілі б маладому чалавеку, які выбірае “кім стаць”, ці сказалі б вы яму “станавіся прадпрымальнікам”?
Балыкін: Я бы параіў заняцца бізнэсам, калі ў чалавека ёсьць да гэтага здольнасьці, калі ён схільны да такога ладу жыцьця. Чалавек мусіць вырашыць, ці здольны ён самастойна працаваць, разьмяркоўваць свой час, несьці адказнасьць за свае грошы. Калі ён на гэта здольны — дык чаму не? Я б параіў паспрабаваць завесьці нейкі бізнэс, а калі не атрымаецца — дык проста сысьці адтуль
Цыганкоў: Давайце пагаворым пра ўмовы, якія сёньня створаныя ў Беларусі для вядзеньня прадпрымальніцтва. Ад саміх бізнэсоўцаў мы часта чуем, што ўмовы гэтыя вельмі неспрыяльныя, з іншага боку — сотні тысячаў людзей усё-ткі займаюцца гэтай справай. Улада нешта робіць, і нейкія яе крокі самі прадпрымальнікі часам ацэньваюць як станоўчыя. Дык ці сапраўдны ўмовы вельмі цяжкія ці апошнім часам нешта мяняецца?
Балыкін: Раней было нашмат горш, у 1996—1999 гадах. Але, як кажуць, кропка гледжаньня залежыць ад таго, дзе ты знаходзісься. Магчыма, тым, хто гандлюе на рынках, тым у 90-х было лепш. Але я як стваральнік і ўласьнік юрыдычных асобаў адчуваю, што цяпер у маёй сфэры лепш, чым раней. Але, вядома, ня так добра, як хацелася б.
Цыганкоў: Спадар Марголін, вы, наколькі я ведаю, сышлі зь бізнэсу некалькі гадоў назад, і зараз ажыцьцяўляеце толькі пэўныя бухгальтарскія паслугі. Што кажа ваш досьвед — ці мяняюцца ўмовы для бізнэсу?
Марголін: Я скажу,што ўмовы для бізнэсу былі значна прасьцейшымі ў пачатку 90-х, калі падаткаабкладаньне было прасьцейшым і колькасьць папераў для прадпрымальнікаў была невялікія. Потым усё гэта пачало ўскладняцца.
І я б не пагадніўся, што цяжка толькі тым, хто займаецца гандлем. Цяжка і тым, хто займаецца вытворчасьцю. Ёсьць, напрыклад, такое вельмі складанае пытаньне, як сэртыфікацыя. Улады ўвесь час кажуць пра замяшчэньне імпарту. Але калі прадпрымальнік захоча вырабляць нешта нават простае — напрыклад, дзіцячую мэблю — то тут яго чакае вельмі шмат папераў і ўзгадненьняў.
Пытаньне рэгістрацыі сёньня ўжо не такое і страшнае. Калі нехта вырашыў заняцца бізнэсам, патраціць ён месяц ці два, аддасьць, скажам, 500 даляраў і зарэгіструецца. Цяпер гэта зрабіць нашмат лягчэй. Але працаваць лягчэй ня стала.
Цыганкоў: Як ацаніць маральную атмасфэру вакол малога бізнэсу? За час кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі мы чулі ад яго і словы, што гэта “вашывыя блохі” і словы пра тое, што дзяржава будзе ўсяляк дапамагаць малому бізнэсу. Як цяпер ставяцца чыноўнікі да прадпрымальнікаў?
Балыкін: Па-рознаму ставяцца. Памятаю, калі я пачынаў бізнэс у 1992-ым годзе, то на прадпрымальніка глядзелі як на чалавека несумленнага, на чалавека, які мусіць мець шмат грошай і за ўсё плаціць. А зараз стаўленьне мяняецца. Зьявілася шмат маладых чыноўнікаў, якія да прадпрымальнікаў ставяцца як да людзей, якія проста працуюць, можа і зарабляюць ня так шмат грошай, але зрабілі такі прафэсійны выбар.
Што да чыноўнікаў больш высокага ўзроўню, то там шмат людзей дастаткова сталага ўзросту, якія не разумеюць, дзеля чаго людзі ідуць у бізнэс, ставяцца пераважна нэгатыўна, могуць і па-хамску гаварыць. Але калі я гляджу на моладзь, на тых, каму няма 40 гадоў — тыя ставяцца лепш і з гэтымі людзьмі ёсьць паразуменьне.
Марголін: Я тут пагаджуся з Сяргеем, што шмат што залежыць ад узроўню чыноўніка. Тыя, хто на месцах, бачаць, што бюджэт гораду ці раёну шмат залежыць ад прадпрымальнікаў: яны ставяцца больш ляяльна. Што да больш высокага ўзроўню, то там стаўленьне такое як і ў прэзыдэнта. У лепшым выпадку яны лічаць прадпрымальнікаў нейкім выратавальным колам: сёньня праблемы ёсьць — прадпрымальнікі павінны дапамагчы, заўтра праблем няма — яны не патрэбныя. Гэта тычыцца і апошніх пытаньняў — рэалізацыі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў і фінансавай дапамогі “Дажынкам” ці іншым мясцовым сьвятам, калі прадпрымальнікаў разглядаюць як дойную карову.
На месцах, сапраўды, нешта зьмянілася. Можа, таму, што там больш маладыя чыноўнікі прыйшлі. Але пазытыўнай дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да прадпрымальнікаў не было, няма, і напэўна, пры гэтай уладзе ня будзе
На гэтыя і іншыя пытаньні адказваюць юрыст Сяргей Балыкін, прадпрымальнік ад 91 году, і былы прадпрымальнік, палітык Леў Марголін.
Цыганкоў: У маналёгах, якія гучалі на нашым сайце, некаторыя з прадпрымальнікаў заявілі, што сёньня яны не параілі б іншым людзям займацца ў Беларусі малым бізнэсам. Чаму з такой горыччу прагучалі гэтыя словы? Што б вы адказалі на гэта пытаньне, ці параілі б вы асабіста сваім сваякам ці знаёмым займацца бізнэсам?
Калі чалавек вырашыў заняцца нейкім бізнэсам, то ён рызыкуе адразу на два бакі.
Марголін: Для мяне гэтае пытаньне вырашана адназначна яшчэ некалькі год таму. Цяпер, калі чалавек вырашыў заняцца нейкім бізнэсам, то ён рызыкуе адразу на два бакі. Ці ён мусіць прытрымлівацца ўсіх законаў, пастановаў і інструкцыяў — тады ён наўрад ці будзе мець вялікі прыбытак ад бізнэсу. Ці ён будзе балянсаваць на мяжы парушэньняў законаў — тады ён можа ў любы момант сутыкнуцца зь сілавымі структурамі. Таму я б параіў камусьці вельмі шмат падумаць, перш чым заняцца бізнэсам у Беларусі.
Цыганкоў: Сяргей Балыкін, вы прадпрымальнік ад 1991 году, і дасюль гэта ня кінулі. Ці параілі б маладому чалавеку, які выбірае “кім стаць”, ці сказалі б вы яму “станавіся прадпрымальнікам”?
Балыкін: Я бы параіў заняцца бізнэсам, калі ў чалавека ёсьць да гэтага здольнасьці, калі ён схільны да такога ладу жыцьця. Чалавек мусіць вырашыць, ці здольны ён самастойна працаваць, разьмяркоўваць свой час, несьці адказнасьць за свае грошы. Калі ён на гэта здольны — дык чаму не? Я б параіў паспрабаваць завесьці нейкі бізнэс, а калі не атрымаецца — дык проста сысьці адтуль
Найлепшы час — пачатак 90-х
Цыганкоў: Давайце пагаворым пра ўмовы, якія сёньня створаныя ў Беларусі для вядзеньня прадпрымальніцтва. Ад саміх бізнэсоўцаў мы часта чуем, што ўмовы гэтыя вельмі неспрыяльныя, з іншага боку — сотні тысячаў людзей усё-ткі займаюцца гэтай справай. Улада нешта робіць, і нейкія яе крокі самі прадпрымальнікі часам ацэньваюць як станоўчыя. Дык ці сапраўдны ўмовы вельмі цяжкія ці апошнім часам нешта мяняецца?
Балыкін: Раней было нашмат горш, у 1996—1999 гадах. Але, як кажуць, кропка гледжаньня залежыць ад таго, дзе ты знаходзісься. Магчыма, тым, хто гандлюе на рынках, тым у 90-х было лепш. Але я як стваральнік і ўласьнік юрыдычных асобаў адчуваю, што цяпер у маёй сфэры лепш, чым раней. Але, вядома, ня так добра, як хацелася б.
Цыганкоў: Спадар Марголін, вы, наколькі я ведаю, сышлі зь бізнэсу некалькі гадоў назад, і зараз ажыцьцяўляеце толькі пэўныя бухгальтарскія паслугі. Што кажа ваш досьвед — ці мяняюцца ўмовы для бізнэсу?
Марголін: Я скажу,
Марголін: Дзяржаўнай палітыкі да прадпрымальнікаў не было, няма, і напэўна, пры гэтай уладзе ня будзе.
І я б не пагадніўся, што цяжка толькі тым, хто займаецца гандлем. Цяжка і тым, хто займаецца вытворчасьцю. Ёсьць, напрыклад, такое вельмі складанае пытаньне, як сэртыфікацыя. Улады ўвесь час кажуць пра замяшчэньне імпарту. Але калі прадпрымальнік захоча вырабляць нешта нават простае — напрыклад, дзіцячую мэблю — то тут яго чакае вельмі шмат папераў і ўзгадненьняў.
Пытаньне рэгістрацыі сёньня ўжо не такое і страшнае. Калі нехта вырашыў заняцца бізнэсам, патраціць ён месяц ці два, аддасьць, скажам, 500 даляраў і зарэгіструецца. Цяпер гэта зрабіць нашмат лягчэй. Але працаваць лягчэй ня стала.
Цыганкоў: Як ацаніць маральную атмасфэру вакол малога бізнэсу? За час кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі мы чулі ад яго і словы, што гэта “вашывыя блохі” і словы пра тое, што дзяржава будзе ўсяляк дапамагаць малому бізнэсу. Як цяпер ставяцца чыноўнікі да прадпрымальнікаў?
Маладыя чыноўнікі ставяцца нармальна, старыя могуць і нахаміць