Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі загаварыў аб прыватызацыі


Падчас сустрэчы са старшынёй наглядальнай рады польскай кампаніі "А Ка Йот Інвэстмэнт" Янам Вагай прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі падцьвердзіў, што ўрад «будзе актыўна працаваць па прыватызацыі нашых прадпрыемстваў".

Цяпер працягваецца праца па акцыянаваньні дзяржпрадпрыемстваў. Паводле С.Сідорскага, "больш за 40% нашай эканомікі - гэта акцыянэрныя прадпрыемствы".

"Задача палягае ў тым, што гэты працэс павінен ісьці больш актыўна, і мы павінны прыцягваць інвэстыцыі на гэтыя прадпыремствы", - цытуе С.Сідорскага Інтэрфакс.

Прэм'ер-міністар адзначыў, што ў Беларусі вядзецца актыўная праца па стварэньні агенства па прыватызацыі.

Адносна магчымага супрацоўніцтва з "А Ка Йот Інвэстмэнт", С.Сідорскі адзначыў, што гэта кампанія "цікавая не з пунтку гледжаньня кансультацыйных паслуг (бо такіх кампаній у сьвеце ёсьць дастатковая колькасьць), а патрэбная кампанія, якая будзе працаваць на даручэньне ўраду і агентства па прыватызацыі па прыцягненьні інвэстыцыйных рэсурсаў".

Я. Вага адзначыў, што кампанія мае 20-цігадовы вопыт удзелу ў прыватызацыі ў Польшчы. Цяпер магчымасьці кампаніі могуць быць добра скарыстаныя ў Беларусі. Ён сказаў, што кампанія падрыхтавала шэраг прапановаў, у тым ліку па рэканструкцыі і падрыхтоўцы беларускіх прадпрыемстваў да прыватызацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG