У Берасьці больш як 50 сябраў Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) падпісаліся пад лістом да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем спыніць перасьлед арганізацыі з боку чыноўнікаў. Яны заяўляюць, што рэктарат Брэсцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту спрабуе ліквідаваць першасную арганізацыю СПБ у гэтай навучальнай установе.
Былы выкладчык Берасьцейскага ўнівэрсытэту Алег Галенка не дапрацаваў да пэнсіі адзін год. Яго звольнілі за тое, што ён быў актывістам Свабоднага прафсаюзу:
“Рэктар Часноўскі мне прыгразіў: „Альбо вы ў сьпісах гэтага прафсаюзу, альбо мы далей не супрацоўнічаем“. Дзіўна, бо ў 2008 годзе міністар адукацыі ўзнагародзіў мяне ганаровай граматай.Як гаворыцца, былі ўсе грудзі ў ордэнах, а выгналі, як шкаляра… Не паглядзелі на тое, што я дацэнт, не ўлічылі заслугі”.
Рэктар Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Пушкіна Мечыслаў Часноўскі цьвердзіць, што сам ён ня мае дачыненьня да ціску на сябраў СПБ:
“Я такога ціску не ажыцьцяўляў і асабіста не адчуваў таксама. Проста ў нас зараз няма ніякай арганізацыйнай сувязі”.
Паводле Часноўскага, суполка СПБ фактычна спыніла існаваньне і выселеная з вучэльні. Нядаўна Свабодны прафсаюз пакінулі яшчэ пяць выкладчыкаў.
Мечыслаў Часноўскі: “Паводле маёй інфармацыі, сябраў СПБ зь ліку нашых супрацоўнікаў на сёньня няма”.
Са словаў рэктара, праз бухгальтэрыю ўнівэрсытэту ўжо ніхто з супрацоўнікаў ня плаціць прафсаюзныя складкі СПБ.
Канфліктную сытуацыю камэнтуе старшыня рады Свабоднага прафсаюзу, берасьцеец Валянцін Лазарэнкаў:
“На сёньняшні дзень на ўліку ў першаснай арганізацыі СПБ пры БрДУ імя Пушкіна знаходзяцца 57 чалавек. Яшчэ частка зь ліку тых, хто выйшаў раней, пацьвердзілі сваё сяброўства ў нашым прафсаюзе. Але ўжо не пералічваюць складкі праз бухгальтэрыю, як гэта было да апошняга часу. Раней гэтыя сьпісы былі адкрытыя, і менавіта на гэтых сябраў СПБ ішоў ціск”.
Па словах Валянціна Лазарэнкава, сёлета ў студзені беларускі ўрад, афіцыйныя і незалежныя прафсаюзы выпрацавалі Плян дзеяньняў па выкананьні рэкамэндацый Міжнароднай арганізацыі працы. Былі абяцаньні пазьбягаць дыскрымінацыі прафсаюзаў:
“Канфліктная сытуацыя ня толькі ў Берасьцейскім унівэрсытэце. Тое ж самае на заводзе „Цьветатрон“, на Лукомльскай ГРЭС. Вельмі складаныя адносіны між уладай і незалежнымі прафсаюзамі”.
Зварот да Аляксандра Лукашэнкі, як запэўнівае Валянцін Лазарэнкаў, накіруюць яшчэ да Ўсясьветнага дня барацьбы за годную працу. Сёлета гэты дзень прыпадае на 7 кастрычніка.
Былы выкладчык Берасьцейскага ўнівэрсытэту Алег Галенка не дапрацаваў да пэнсіі адзін год. Яго звольнілі за тое, што ён быў актывістам Свабоднага прафсаюзу:
“Рэктар Часноўскі мне прыгразіў: „Альбо вы ў сьпісах гэтага прафсаюзу, альбо мы далей не супрацоўнічаем“. Дзіўна, бо ў 2008 годзе міністар адукацыі ўзнагародзіў мяне ганаровай граматай.
Альбо вы ў сьпісах гэтага прафсаюзу, альбо мы далей не супрацоўнічаем.