У сваім інтэрвію грузінскім СМІ вядомы экспэрт у пытаньнях канфліктаў сказаў:
“Лукашэнка — разумны палітык, які спрабуе заігрываць з Эўропай у гэтым пытаньні. Малаверагодна, што Менск пойдзе на прызнаньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, бо цяпер гэта цалкам сапсуе стасункі з Захадам. Лукашэнка проста намагаецца атрымаць як найбольш эканамічных выгодаў як ад Расеі, так і ад Эўропы”.
Нагадаем, што напярэдадні свайго візыту ў Вільню беларускі кіраўнік, адказваючы на пытаньне наконт прызнаньня Менскам гэтых сэпаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі, адказаў, што яго “меркаваньне складаецца зь меркаваньня народу”.
“Вось выкажацца парлямэнт, і, зыходзячы з пазыцыі народу, будзем прымаць рашэньне”, — заявіў прэзыдэнт Беларусі.