Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багаслоўе сяброўства


Дзьмітрый Строцаў<br />фота М.&nbsp;Кабакова, Бэрлін
Дзьмітрый Строцаў<br />фота М.&nbsp;Кабакова, Бэрлін

Досьвед сустрэчы зь Мітрапалітам Антоніем Сураскім


Прысьвячаю майму сябру, паэту Андрэю Анпілаву


Я маю дзіўную — шчасьлівую — упэўненасьць, што Мітрапаліт Антоній Сураскі — мой сябар. Мяне не гняце турбота, я не сьпяшаюся атрымаць хуткае пацьверджаньне свайму пачуцьцю.

Я разгортваю кнігу Ўладыкі, я ўключаю запіс яго гутаркі — і чую зьвернутае заўсёды да мяне слова. Ніколі я не апынаюся сярод тых, каго б Уладыка жадаў абдзяліць сваёй увагай, выключыць з кола суразмоўцаў. Я абраны раз і назаўжды. Мяне любяць безумоўна.

Калі я паступаю сумленна, паводле сумленьня — сэрца майго сябра напаўняецца трыюмфальнай радасьцю за мяне. Калі ж я паступаю нягодна — яно гарыць спагадлівай любасьцю да мяне. Але нішто ніколі ня можа расчараваць ува мне майго сябра, пахіснуць яго гарачую веру ў мяне.

Сяброўства з Уладыкам Антоніем падахвочвае і мяне несьці сяброўства. Сьмела, адкрыта. Дзяліцца тым здабыткам, які ў нас з табой ёсьць. Шчодра, некрывадушна. Нікога не выключаючы і не абдзяляючы.

Аднойчы завочны знаёмы, камэнтуючы мой тэкст пра сяброўства і ўлады, дастасаваў да Бога словы Лао Цзы: “Найлепшы правіцель той, пра якога народ ведае толькі тое, што ён існуе”. Я раптам зразумеў, што маё вызнаньне кажа ўва мне інакш. Я напісаў свайму карэспандэнту: “Спраўдзім на сяброўстве. Добры сябар той, пра якога ведаеш толькі тое, што ён існуе. Падабаецца?” А далей прачнуліся пытаньні да самога сябе: адкуль ува мне веданьне, што Бог — мой сябар? Чаму гэтае перажываньне для мяне злучана з хрысьціянствам? Хто прышчапіў мне ўпэўненасьць у Божым сяброўстве?

[…]

СЯБРОЎСТВА І ПРЫНАЛЕЖНАСЬЦЬ


Адносіны паміж людзьмі вызначаюцца іх прыналежнасьцю ці непрыналежнасьцю аднаго аднаму. Закаханыя аддаюць сябе другому, дамаўляюцца пра ўзаемную прыналежнасьць. Чальцы адной сям’і су-прыналежаць сям’і, і таму ўнутрысямейныя адносіны іншыя, чым адносіны зь людзьмі вонкавымі. Тыя, з кім нас не злучае супольная прыналежнасьць, апынаюцца для нас чужымі.

Фэномэн сяброўства палягае ў тым, што яно злучае нас насуперак прынцыпу прыналежнасьці. Яно злучае дваіх без абяцаньняў прыналежнасьці. Яно прыводзіць у сям’ю госьця, і яго прымаюць на правах сямейніка. Яно дапамагае сустрэцца братам, калі тыя раптам забываюць пра суперніцтва.

БРАТЭРСТВА І СЯБРОЎСТВА


У кітайскай мове няма слова “брат”. Але ёсьць два розныя словы са значэньнем “старэйшы брат” і “малодшы брат”. І гэта сумленна. Бо калі я кажу, што ў мяне ёсьць брат, заўсёды гучыць пытаньне-ўдакладненьне: старэйшы ці малодшы?

Уладыка Антоній кажа: “Калі мне прапануюць братэрскую любоў, я задаюся пытаньнем: а які ты брат — Каін ці Авэль?” На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва братэрская любоў была скажоная братазабойчай барацьбой за першародзтва. Братэрства, здаецца, асуджана на тое, што сярод братоў заўсёды знойдзецца старэйшы.

Нельга сказаць: старэйшы сябар ці малодшы сябар — або сябар, або не.

СЯБРОЎСТВА І СВАБОДА


Слова “свабода” ва ўсіх сваіх вытоках кажа пра су-прыналежнасьць свабодных. У славянскім слове “свабода” корань “сва” кажа пра прыналежнасьць да сваіх, лацінскае “liberi” паказвае на прыналежнасьць вольнага да законнанароджаных, у адрозьненьне ад дзяцей рабоў і чужынцаў. “Priyos”, прыязнасьць — гэта пачуцьцё, якое жывяць адзін да аднаго свае. Якасьць сваёй годнасьці і нязмушанасьці дасягаецца толькі сярод сваіх.

У сучасным сваім гучаньні свабода, як свабода ад, нязьменна зьбірае свабодных у пратэстную супольнасьць з прывілеямі і абмежаваньнямі для сваіх-свабодных.

Здаецца, толькі сяброўства мае найвялікшую здольнасьць размыкаць гэтыя замкі су-прыналежнасьці і адлучанасьці нас адзін ад аднаго, замкі, якія спараджаюць самі сябе.

СЯБРОЎСТВА І СУСТРЭЧА


Закаханыя імкнуцца зьліцца адзін з адным, належаць адзін аднаму бесьперапынна і абсалютна, паглынаць і быць паглынутымі без астачы.

Сяброўства зьдзяйсьняецца ў сустрэчы, сустрэча зьмяняе ўдзельнікаў. Падчас сустрэчы сябры цудоўным чынам натхняюцца адзін адным — закаханыя і свабодныя. Сустрэча заўсёды дае творчы лішак, які мы шчасьліва выносім з сабой. Гэты лішак дазваляе нам лёгка пераносіць расстаньне зь сябрам, напаўняцца новым зьместам для сустрэчы. А яшчэ гэты лішак дае нам свабоду казаць пра сяброўства іншым.

НЕПАДЗЕЛЕНАЕ СЯБРОЎСТВА


Непадзеленае каханьне — пакута для закаханага. Сама недаступнасьць каханага цяжкая для яго, а халоднасьць ці абыякавасьць зь яго боку можа быць забойчаю. Здрады закаханы не даруе.

Сяброўства жыве сустрэчай, спадзяецца на сустрэчу. Яно верыць, што сустрэча здольная імгненна абнавіць адносіны, разбурыць ілжывыя перашкоды, явіць поўнасьць.

“І хоць чалавек стаўся няверны Богу, Бог стаўся верны чалавеку да канца…”

СУСТРЭЧА І ЦАРКВА


Сустрэча — выключная падзея для сяброў. Таму яны выбіраюць месца сустрэчы. Гэтае месца павінна быць годным сустрэчы, павінна быць здатным зьмясьціць сьвята сяброўства.

“Царква, — кажа Ўладыка Антоній, — месца сустрэчы чалавека і Бога”.

СЯБРОЎСТВА І РОЎНАСЬЦЬ


Францускі мовазнавец Эміль Бэнвэніст кажа, што слова “сябар” магчыма слушна інтэрпрэтаваць толькі ў сувязі са словам “госьць”.

Сябар, “philos`” — гэта вораг, непрыяцель, “xenos”, той, хто можа ўвайсьці ў мой дом толькі як пераможаны, раб, ці як ваяр-захопнік з тым, каб заняволіць мяне, а прыходзіць як госьць. І я прымаю яго ў сваім доме як роўнага сабе, нягледзячы на тое, што ён іншы, да канца мне не зразумелы, небясьпечны. Нягледзячы на тое, што мае бліжнія — сямейнікі, суседзі — не падзяляюць маіх настрояў і мяне не ўхваляюць. Але адбылося штосьці выключнае, адбылася сустрэча, якая для мяне цяпер важнейшая за ўсё.

Сябар — гэта той, хто роўны мне цудам сустрэчы, хоць можа быць ня роўны ва ўсіх іншых адносінах.

[…]

СЯБАР АПОШНЯЙ ГАДЗІНЫ


Сябар — гэта вораг, якога мы ўпускаем у сваю хату, у сваё сэрца. Усё пратэстуе ў нас, усё крычыць пра небясьпеку. Але нейкае натхненьне, якое перасягае здаровы сэнс, здаецца, саму сьмерць ператварае ў сяброўства.

Уладыка Антоній прыводзіць аповед чалавека, які шмат гадоў правёў у нацысцкіх канцлягерах. Цяпер, на волі, — кажа гэты чалавек, — я не магу маліцца пра маіх катаў так, як я маліўся пра іх, калі яны мяне катавалі, калі кожнае імгненьне магло для мяне стаць апошнім.

У скрайняй невыноснай пакуце мучанік раптам атрымлівае неспасьціжны, парадаксальны дар любові да ворагаў. Словы ўкрыжаванага Ісуса: “Ойча! даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць” — сказаныя Ім зь бязьмежнай любасьцю. Гэта пранізьлівы абраз траічнай сустрэчы. Я зараз расстаюся з Табой, каб Ты пасьпяшаўся да Маіх сяброў, таму што Я Іх так кахаю, таму што Яны ў небясьпецы. “Яны” гэтага прашэньня тут жа ператвараецца ў “Ты”, зьвернутае да разбойніка: “праўду кажу табе: сёньня ж будзеш са Мною ў раі”.

Каталіцкі прапаведнік і пэдагог Жан Ванье піша: “Я часта думаю пра каталіцкіх манахаў, якія жылі ў мястэчку Тыбірын, за 40 кілямэтраў ад сталіцы Альжыру ў Паўночнай Афрыцы. Іх лучыла моцнае сяброўства зь мясцовымі мусульманамі. У 1996-м падчас беспарадкаў экстрэмісты схапілі сем манахаў і забілі. Адзін з забітых, Крысьціян Шэрж, абат манастыра, да гэтага напісаў ліст да маці ў Парыж з просьбай прачытаць яго ў выпадку сваёй сьмерці. У гэтым лісьце ён дзякаваў бацькам, сваякам, братам-манахам і сябрам, і раптам там зьяўляюцца такія радкі:

“Падзяка за ўсё, што толькі ёсьць у маім жыцьці, тычыцца і вас, сяброў з майго мінулага і будучага… а таксама і цябе, сябар маёй апошняй гадзіны, які ня ведаў, што тварыў. Так, так, і табе мне хочацца сказаць „дзякуй“ і a Dieu (з Богам), Якога я бачу празь цябе. Няхай сустрэнемся мы з табой у Раі, як два разумныя разбойнікі, калі гэтага жадае Бог, наш з табою Айцец. Амэн!..”

РОЎНАСЬЦЬ БОГА І ЧАЛАВЕКА


Часта блізкім людзям — калегам, суседзям, сваякам — мы ня сьмеем сказаць: Ты. Людзі бываюць нам ня роўныя, бываюць дужэйшыя, багацейшыя, старэйшыя за нас. Уласнаму целу мы ня кажам: Ты, таму што цела для нас — Яно. Яно — наша рабыня, часам наравістая, але бязмоўная. А Богу мы наважваемся казаць: Ты, як роўнаму, які нам бліжэйшы за самых нашых блізкіх людзей, бліжэйшы за ўсякую адзежу і нават нашую ўласную цялеснасьць.

“Сяброўства, — кажа Ўладыка Антоній, — гэта ўсталяваньне ўзаемаадносін, у якіх, якая б ні была няроўнасьць у іншых адносінах, абсалютная роўнасьць запаноўвае ў таемстве ўзаемнага прыняцьця і ўзаемнага пазнаваньня. І ў гэтым дачыненьні ізноў-ткі так хвалюе ўжываньне слова Ты ў адносінах да Бога, таму што Ты — гэта як бы другое Я. Гэта другая асоба, але гэта другая асоба ва ўзаемных адносінах, непаўторных, адзіных. <…>

Бог можа нам сказаць Ты, і мы можам яму сказаць Ты, без блюзьнерства, са страхам, з трымценьнем, з глыбокай павагай, але, аднак, без усякага сумневу ці ваганьня”.

Роўнасьць Бога і чалавека выяўляецца ў тым, што ўсе свае дзеяньні Бог узгадняе з воляй чалавека. Усё ў сьвеце ў роўнай ступені залежыць ад волі Бога і ад волі чалавека. Раскрываючы сцэну Зьвеставаньня, Уладыка Антоній кажа, што калі б толькі Марыя на словы арханёла Гаўрыіла адказала: “Не”, Бог бы супраць волі чалавека нічога ня стаў рабіць. Марыя не адразу адказвае арханёлу, разважае, і толькі распытаўшыся ў яго, кажа: “вось, раба Гасподняя; няхай будзе мне па слове Тваім”. І ў сьвет прыходзіць Збавіцель.

АБЯЦАНЬНЕ СЯБРОЎСТВА


Аднойчы, у канцы жыцьця, да Альбэрта Эйнштэйна прабіўся рэпартэр. Эйнштэйн дазволіў яму задаць адно пытаньне. Рэпартэр запытаў: “А якое пытаньне вы б задалі самі?” — “Ці прыязны нам Сусьвет?” — адказаў Эйнштэйн.

У гэтым дзіўным пытаньні месьціцца станоўчы адказ.

Аднойчы ў госьці да пастуха Аўраама прыйшоў Бог-Тройца, у абліччы трох анёлаў. Бог самапрыменшыўся, каб увайсьці ў дом да чалавека, і Аўраам прымаў Бога ў сваім доме і служыў Яму, як роўнаму сабе.

Узьнясеньне Гасподняе яўляе нам адваротны прыклад — прыклад калясальнай чалавечай велічы. Бог Ісус Хрыстос узьнёсься на неба ў целе, — у трансцэндэнтную таямніцу Сьвятой Тройцы ўвайшоў госьць, цялесны чалавек. А праз прылучэньне чалавека і яго цялеснасьці да Боскай таямніцы ўсё стварэньне неспасьціжным чынам выявілася дачынным і супрыродным Богу.

Менск, 15.07.2007




* * *

Елене Фроловой

из какого-то крахмала
неземная красота
из другого материала
эта нервная черта

из какого-то металла
эта ступа бытия
из другого материала
исступлённая Твоя







* * *

мгновенье сады зашумят зашумели
густые шмели загудят загудели
постели пустыни пустые пустели
мгновенье скворцы прилетят прилетели






* * *


лу
чше ты постели на полу
представляешь начнется война
все в постели еще а мы на







* * *
Алексею Захаренкову

скажем, в орла
попадает стрела
или коса на камень нашла
или нашла коса на камень
хочется в рифму сказать: каблуками
или не в рифму сказать: посошок

рыбку посадишь в цветочный горшок
кудри отпустит, от рук отобьется
то подавай ей густой гребешок
то подпевай ей, когда распоется
и потакаешь — а что остается

льется вино
виноградной строкой
счастье дано
и оно под рукой

сетовать совестно, комплексовать
ямочку прятать в бородку петушью
лучше в альбоме коня рисовать
белой свечой, несмываемой тушью

или отломятся велосипеды
высыпать в поле, попить из копытца
хочется в рифму сказать: на раздолье
и не толпиться, и не торопиться

между собой ни о чем говорить
время терять, материть президента
или с друзьями ковчег мастерить
или не в рифму сказать: будь что будет
нынешним утром кто нас разбудит

катенька тенькает
дяденька тренькает
на балалаечке
бьет барабан: т а р а б а м

рыбка, а срежется чуть каблучок
букой посмотрит, сожмется, отчается
идет бычок, качается
дичится дурачок

нет бы учить
иностранную речь
раны лечить
и патроны беречь

бодро светает — тбилисский петух
дивно ревет, простота ерихонская
удаляется звездный пастух
голова улыбается конская

1990

Дзьмітрый Строцаў


Дзьмітрый Строцаў, strotsev.livejournal.com
Нарадзіўся і жыву ў Менску. Жанаты, жонка Аня. Трое дзяцей: старэйшая дачка Саша вучыцца на мастака ў Пецярбургу, меншыя Андрэй і Марыя, —школьнікі. Пішу вершы, займаюся выдавецтвам, вяду старонку ў ЖЖ.

1. Навошта я пішу блог

Ніколі ня думаў, што пішу блог. Думаў так: перакіжаюся жартамі зь сябрамі, вераю новыя вершыкі, недзе падгялдаю, недзе падслухоўваю. Занятак амаль саромны, несалідны. Часам думаю: вось адкажу сабе на пытаньне навошта? і перастану.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

У блогах, як у цёмных алеях і на адкрытых палянах, больш за ўсё люблю чалавека. Як сустрэну чалавека, так сэрца і супакоіцца.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Тэхнічнасьць, спраўнасьць, стратэгічны дух.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

У мяне ў сябрах у ЖЖ больш за сто чалавек. Кожын чымсьці дарагі. Але гэта мае сябры, адкрыліся мне, — пагартайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG