Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесін: Для акупацыі трэба кантынгент у 300 тысяч


Сёньня пачаліся беларуска-расейскія ваенныя вучэньні “Захад-2009”. Іх мэта ў падрыхтоўцы і прымяненьні рэгіянальнай групоўкі сілаў Беларусі і Расеі дзеля бясьпекі саюзнай дзяржавы.

9 верасьня на тэрыторыю Беларусі прыбываюць першыя эшалёны з расейскімі вайскоўцамі. Прадстаўнікі беларускай апазыцыі заклікалі грамадзкасьць да акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў пад лёзунгам “Не — расейскай акупацыі!Жыве Беларусь!” Якую пагрозу Беларусі могуць мець гэтыя вучэньні? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з вайсковым аглядальнікам Аляксандрам Алесіным.

Дашчынскі: “Каму гэты вучэньні больш патрэбныя — Беларусі ці Расеі?”

Алесін: “З пункту гледжаньня вайсковага, канечне, для Расеі вельмі важна, каб на дадзенай беларускай геапалітычнай прасторы захоўваліся яе інтарэсы. Так як прамы вайсковы кантроль гэтай тэрыторыі немагчымы, то Расеі выгадна, каб Беларусь была яе хаўрусьніцай. Прычым хаўрусьніцай дзеяздольнай, з даволі моцнымі ўзброенымі сіламі. У самой Расеі цяпер узброеных сілаў не хапае. І Каўказ адцягвае, і ў пэрспэктыве кітайская мяжа. Таму Расея вельмі зацікаўлена, каб прама ці ўскосна, праз сяброўскі рэжым, кантраляваць гэтую геапалітычную прастору. Гэта цэнтральная кропка ў Эўропе, зь якой можна і Балтыю кантраляваць, і Ўкраіну, і Польшчу. Беларусі якая цікавасьць? Яшчэ з 1996 года было падпісана пакетнае пагадненьне паміж Беларусьсю і Расеяй. Сэнс яго ў тым, што Беларусь тут захоўвае геапалітычныя і ваенна-стратэгічныя інтарэсы Расеі ў абмен на эканамічныя прэфэрэнцыі. Гэта танныя энэрганосьбіты і доступ на бязьмежны расейскі рынак. Як сказаў Лукашэнка, выгадней атрымоўваць энэрганосьбіты з Расеі, усё ж яны яшчэ таньней. Пакуль гэта выгада будзе, Лукашэнка будзе трымацца, нягледзячы на яго бурчаньне, палітыкі ўліку расейскіх стратэгічных інтарэсаў. Датуль ён будзе верным — няверным, але хаўрусьнікам Расеі”.

Дашчынскі: “Але ці ўяўляюць гэтыя вучэньні нейкую небясьпеку для сувэрэнітэту Беларусі?Зьявіліся заклікі беларускай апазыцыі выйсьці на плошчу і сказаць не расейскай акупацыі.

Алесін: “Пасьля таго, што адбылося на Каўказе,
Каб ваенным шляхам трымаць пад кантролем Беларусь, у Расеі проста няма сілаў. Яна надарвецца.
Расеі выгадна мець ляяльнага Лукашэнку, які будзе захоўваць яе інтарэсы. У зьвязку з гэтым Расея будзе гатовая пайсьці на шэраг эканамічных саступак. Па другое, ад Расеі тут будзе недзе каля 6 тысяч вайскоўцаў. Гэта прыкладна тры брыгады, плюс некалькі штабоў, прадстаўнікі яшчэ шэрагу іх структур. З вайсковага пункту гледжаньня, такімі мізэрнымі сіламі ажыцьцявіць акупацыю Беларусі немагчыма. Я думаю, што ў цяперашняй сытуацыі, каб ваенным шляхам трымаць пад кантролем Беларусь, у Расеі проста няма сілаў. Яна надарвецца. З пункту гледжаньня элемэнтарнай вайсковай арыфмэтыкі, каб акупаваць Беларусь патрэбны кантынгент амаль у 300 тысяч. Плюс яшчэ даволі моцны маральны фактар. Бо гэта будзе такім званом ва ўсясьветнай грамадзкай думцы, які пахавае спробы Расеі цывілізавана прадстаўляць сябе ў сусьветнай супольнасьці. Расея яшчэ не адмылася за ўсе мінулыя справы”.

Дашчынскі: “Адзін літоўскі дэпутат апавёў, што бачыў каля памежных застаў, якія ён называе “Бэрлінскіх мурам”, гэтыя вучэньні, вайскоўцаў. Ён зрабіў выснову, што зусім не выглядае, каб Беларусь напралом імкнулася на Захад…”

Алесін: “Лукашэнка ажыцьцяўляе палітыку балянсаваньня, гандлю. Таму ён і паказвае Захаду, што ён зьяўляецца пакуль цьвёрдакаменным хаўрусьнікам Расеі. Але гатовы, калі на Захадзе яму будуць прадстаўлены гандлёвыя і эканамічныя прэфэрэнцыі, капіталаўкладаньні, зьмякчыць сваю пазыцыю. Гэта нейкі такі шантаж і Расеі, і разам з тым шантаж Захаду”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG