Катынскі крыж знаходзіцца побач з магіламі польскіх жаўнераў на вайсковых могілках, што на вуліцы Белуша. Перад гэтым актывісты Саюзу палякаў наведалі могілкі ў вёсках Грандзічы і Кульбакі, дзе пахаваны ахвяры вайны. Увечары ў адным з гарадзенскіх касьцёлаў замовілі імшу ў памяць тых, хто загінуў у ІІ усясьветную вайну.
1 верасьня каля 18 гадзіны да Катынскага крыжа ў Горадні былі ўскладзеныя кветкі з нагоды 70-х угодкаў пачатку ІІ усясьветнай вайны. Слова сказалі польскі консул Ян Срока і кіраўнік гарадзкога аддзелу незарэгістраванага Саюзу палякаў Мечыслаў Яскевіч.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1