Да прыезду ў Беларусь Найджэл Гулд-Дэвіс чатыры гады працаваў у Маскве. Пасьля заканчэньня кантракту адчуваў стому і хацеў як мага хутчэй вярнуцца на радзіму. Таму, калі яму прапанавалі папрацаваць у якасьці амбасадара ў Беларусі, то пагадзіўся толькі на два гады. Цяпер ён гэта лічыць сваёй памылкай.
Найджэл Гулд-Дэвіс мяркуе, што самая галоўная каштоўнасьць Беларусі — гэта людзі.
“Я не забуду людзей. Людзі — гэта сутнасьць любой культуры, любой краіны. Людзі тут значна цікавейшыя, больш прыемныя, прыстойныя і памяркоўныя, чым я чакаў. Мяне асабліва зьдзіўляе эўрапейскасьць беларусаў. Адчуваецца, што Беларусь — гэта частка Эўропы”.
Амбасадар Вялікай Брытаніі зазначыў, што да канца году Эўразьвяз і ЗША разглядаюць пытаньне аб падаўжэньні тэрміну санкцый, і калі Беларусь зацікаўленая ў тым, каб яны былі зьнятыя, то ад яе чакаюць добрых рашэньняў і крокаў у справе лібэралізацыі.
“Гэта быў прарыў у добрым сэнсе ў адносінах паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, калі цягам кароткага тэрміну на волю выйшлі ўсе палітвязьні. Эўразьвяз, натуральна, уважліва сочыць за асобнымі выпадкамі, якія цяпер непакояць грамадзкасьць. Зьяўленьне новых палітзьняволеных будзе крокам назад”.
Найджэл Гулд-Дэвіс лічыць, што ў Беларусі павінны адбыцца пазытыўныя зьмены ў справе рэфармаваньня выбарчага заканадаўства, большых магчымасьцяў для СМІ, а таксама павелічэньня свабоды разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці.
Амбасадар падзяліўся таксама сваімі ўражаньнямі ад Менску, у якім пражыў два гады.
“Калі вы ведаеце, што Менск быў амаль цалкам разбураны ў часе вайны і зноў адбудаваны ў апошнія сталінскія гады, то не зусім прыгожы ўзьнікае вобраз. Але рэальнасьць абвяргае гэты імідж. Менск — прыемны і чысты горад. Асьвятленьне вельмі стылёвае. Усе іншаземцы, якія сюды прыяжджаюць, гэта адзначаюць. Гэта нармальны спакойны горад. Людзі тут, як і ў краіне, паважаюць сябе і паважаюць адзін аднаго. Добра ставяцца да іншаземцаў. Жыць тут прыемна”.
Амбасадар Вялікай Брытаніі адзначыў, што іншаземцаў уражвае кантраст паміж іміджам краіны і рэальнасьцю. І сам запытаў: як шмат мы маглі б дасягнуць разам, калі б не перашкаджалі стэрэатыпы? Наколькі Беларусь хоча вырашыць гэтую праблему? Амбасадар выказаў сумнеў, што праблема ціха вырашыцца сама сабой.
Найджэл Гулд-Дэвіс лічыць, што Беларусь мае вялікі патэнцыял. Ён прывёў прыклад, што ўсё больш і больш міжнародных кампаній і арганізацый разьмяшчаюць замовы на распрацоўку праграмнага забесьпячэньня ў Беларусі, у тым ліку й Лёнданская фондавая біржа. Амбасадар заўважыў, што для яго самога гэта стала нечаканасьцю, што ў Беларусі ствараюцца праграмы для найвялікшага фінансавага цэнтру ў сьвеце.

асабліва зьдзіўляе эўрапейскасьць беларусаў ...

іншаземцаў уражвае кантраст паміж іміджам краіны і рэальнасьцю ...