Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гулд-Дэвіс: у чацьвер рашэньне па Беларусі прынята ня будзе


Найджэл Гулд-Дэвіс
Найджэл Гулд-Дэвіс
Рашэньне пра ўдзел Беларусі ў праграме “Ўсходняе партнэрства” і ў саміце ў Празе, хутчэй за ўсё, будзе прынятае на наступным тыдні.

Такую думку на прэсавай канфэрэнцыі выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс.

Дыплямат пацьвердзіў, што 19-20 сакавіка пытаньне “Ўсходняга партнэрства” будзе абмяркоўвацца кіраўніцтвам ЭЗ. Аднак само рашэньне пра ўдзел Беларусі, лічыць брытанскі амбасадар, наўрад ці будзе прынята менавіта на гэтым паседжаньні.

“На мой погляд, гэта будзе крыху зарана. На наступным тыдні кіраўнікі МЗС таксама будуць абмяркоўваць пытаньне «Ўсходняга партнэрства». Магчыма, пасьля гэтага рашэньне будзе прынятае”, — прыводзіць словы дыплямата агенцтва Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG