Падчас візыту ў Гданьску плянуецца сустрэча С.Сідорскага з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.
С.Сідорскі правядзе перамовы з кіраўніцтвам кампаній “Электрабудова”, “Фамур”, “АКJ Інвэстмент”, “Кульчык холдынг”, перадае БелТА.
2 верасьня адбудзецца рабочы сьняданак прэм'ер-міністра Беларусі з кіраўніцтвам Паморскага ваяводзтва і рэгіянальнай эканамічнай палаты Памор'я.