"Беларусі патрэбны пераходны пэрыяд для стабілізацыі эканомікі", -- сказаў таксама Сідорскі.
У сваю чаргу, Марэк Бэлька заявіў, што МВФ задаволены эканамічнай палітыкай, якую праводзіць беларускі ўрад, паведамляе БелТА.
Да 26 жніўня Марэк Бэлька будзе займацца кансультацыямі па артыкуле IV статуту фонду. Гэты артыкул прадугледжвае падаваньне неабходнай інфармацыі для штогадовага агляду разьвіцьця эканомікі краіны-чальца МВФ за папярэдні год.
Ад 18 жніўня па 2 верасьня ў Беларусі працуе група экспэртаў МВФ на чале з кіраўніком місіі фонду Крыстафэрам Джарвісам. Яны праводзяць кансультацыі ў рамках чарговага квартальнага агляду разьвіцьця беларускай эканомікі.
Місія ацэньвае, як урад Беларусі выконвае праграму, падтрыманую крэдытам stand-by памерам у 3,52 мільярда даляраў ЗША. У часе працы місіі заплянаваныя сустрэчы ва ўрадзе, Нацбанку, міністэрствах эканомікі і фінансаў, Адміністрацыі прэзыдэнта, перадае.