Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму не катапультаваліся пілёты СУ-27?


Аляксандар Марфіцкі. Перад апошнім вылетам
Аляксандар Марфіцкі. Перад апошнім вылетам

На месцы катастрофы беларускага СУ-27 знойдзеныя целы загінулых пілётаў Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча.

Як зазначаюць экспэрты ў галіне вайсковай авіяцыі, у самалётах СУ-27 устаноўлены адны з найлепшых катапультных крэслаў, і пілёты маглі выратаваць сабе жыцьцё ажно да моманту ўдару самалёта ў зямлю. Паводле польскага тэлебачаньня TVN24, калі адзін з рухавікоў у беларускім СУ-27 адмовіў, пілёты атрымалі загад – катапультавацца. Экспэрты не выключаюць, што пілёты зразумелі, што знаходзяцца на вельмі нізкай вышыні і вырашылі выправіць сытуацыю. З-за перагрузак падчас манэўру яны маглі страціць прытомнасьць, піша Gazeta.pl.

Тым часам кіраўнік прэсавай службы Вячаслаў Раменьчык заявіў тэлеканалу ОНТ, што пілёты прынялі ўсьвядомленае рашэньне не катапультавацца, а адвесьці самалёт ад шматлюднага натоўпу. Паводле іншых адмыслоўцаў, на відэа відаць, што пілёты “цягнулі” самалёт, спадзеючыся выратавацца разам зь ім.

На афіяфорумах Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча называюць найлепшымі беларускімі пілётамі на СУ-27: яны мелі самую высокую кваліфікацыю – лётчыкаў-снайпэраў.

Ад Беларусі ў авіяшоў удзельнічалі Су-27БМ, Су-24М, Іл -76МД.

Міністэрства абароны Беларусі стварыла адмысловую камісію для высьвятленьня прычыны здарэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG