Беларускія ўлады робяць усё новыя захады, каб абмежаваць імпарт. Як гэта стасуецца з абвешчанай лібэралізацыяй? Як паўплываюць такія захады на ўзровень жыцьця насельніцтва? Ці могуць замежныя партнэры зрабіць у адказ аналягічныя захады адносна беларускіх тавараў?
Удзельнікі: эканамісты Леанід Злотнікаў і Барыс Жаліба.
Лібэралізацыя і абмежаваньне імпарту
Валер Карбалевіч: “Урад прыняў пастанову №1000, якая патрабуе, каб дзяржаўныя прадпрыемствы ажыцьцяўлялі імпарт толькі з дазволу вышэйшага кіраўніцтва. А Менгарвыканкам патрабуе, каб у менскіх крамах 90% харчовых тавараў і 70% нехарчовых былі беларускімі. То бок змаганьне зь імпартам вядзецца адміністратыўнымі сродкамі. Як гэта стасуецца з абвешчанай лібэралізацыяй, дамоўленасьцямі з МВФ, плянамі ўступленьня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю?”
Леанід Злотнікаў: “Ніяк. Гэта супярэчыць усім уяўленьням пра лібэралізацыю”.
Барыс Жаліба: “Адміністратыўныя захады супярэчаць правілам рынкавай эканомікі. Можна зразумець імкненьне ўраду абмежаваць імпарт. Бо адмоўнае сальда гандлёвага балянсу за паўгода складае больш як 4 млрд. даляраў. Гэта вялізная лічба. Найперш гэта зьвязана з падзеньнем экспарту. Значна ўпала валютная выручка ад продажу нашых галоўных экспартных тавараў: нафтапрадуктаў і калійных угнаеньняў.
Урад ужо даўно змагаецца зь імпартам. Робяцца спробы ўвесьці інстытут спэцімпартэраў. Вось нядаўна павысілі мыта на імпартную бытавую тэхніку, тэлевізары. Такім чынам урад абараняе нашы прадпрыемствы — “Гарызонт”, “Віцязь”, іншыя заводы. Такія пратэкцыянісцкія захады ствараюць для іх цяплічныя ўмовы. Але яны павінны насіць часовы характар. Бо, як паказвае практыка, вялікага плёну палітыка пратэкцыянізму не нясе”.
Ці ўдасца вырашыць праблему скарачэньня імпарту?
Карбалевіч: “Ці дадуць плён гэтыя захады? Ці ўдасца вырашыць праблему скарачэньня імпарту, выправіць вялікае адмоўнае замежнагандлёвае сальда?”
Злотнікаў: “Сапраўды, ужо шмат гадоў адбываецца ціск на вытворцаў, каб яны менш імпартавалі. Але гаспадарчыя суб’екты прызвычаіліся. Шмат хто знайшоў зручныя схемы, каб вазіць тавар з Расеі і інш.
Але праблема ў тым, што ўрад адной рукой стрымлівае попыт насельніцтва і гаспадарчых суб’ектаў на валюту, а другой рукой ён гэты попыт павялічвае. Напрыклад, прынялі стратэгію выхаду з крызісу за кошт разгортваньня жыльлёвага будаўніцтва. Але для будаўніцтва трэба імпартаваць камплектуючыя, энэргію. Я падлічыў, што каб асвоіць 1 млн. даляраў у будаўніцтве, трэба купіць паліўных рэсурсаў прыкладна на 290 тыс. даляраў. Гэта азначае, што ўрад сам ня ведае, што робіць”.
Карбалевіч: “Мусіць, і патрабаваньне ўраду выконваць усе валавыя паказчыкі таксама садзейнічае павялічэньню імпарту”.
Жаліба: “Гэтыя захады ўраду мала дапамогуць эканоміцы. Бо асноўны ўклад у адмоўнае сальда ўносіць імпарт прамежкавай прадукцыі, найперш — нафты і газу. Таксама нашы прадпрыемствы імпартуюць камплектуючыя, безь якіх немагчыма вырабляць нашу прадукцыю.
А ўрад скіроўвае свае захады на тавары спажывецкага попыту, якія купляе насельніцтва. Гэта адмоўна паўплывае на інтарэсы пакупнікоў. Некаторы плён у абмежаваньні імпарту гэтыя захады прынясуць. Імпарт у параўнаньні зь мінулым годам скараціўся. Але такая палітыка ўраду звужае канкурэнтнае асяродзьдзе для нашых прадпрыемстваў. А гэта таксама не на карысьць нашым вытворцам”.
Як паўплывае барацьба зь імпартам на ўзровень жыцьця людзей?
Карбалевіч: “Як паўплываюць такія захады на ўзровень жыцьця насельніцтва? Бо спажыўцоў прымушаюць купляць беларускія тавары, не зважаючы на іхнія запатрабаваньні”.
Злотнікаў: “Эканамічная тэорыя даводзіць, што любое абмежаваньне імпарту вядзе да зьніжэньня ўзроўню жыцьця насельніцтва. Ужо шмат гадоў нашы ўлады абмяжоўваюць імпарт харчаваньня ў Беларусь. У выніку нашае харчаваньне даражэйшае, чым у суседніх краінах.
Учора адна знаёмая жанчына расказвала, як яна хацела купіць абутак, зайшла ў “Гандлёвы дом на Нямізе” і была ўражана ўбогасьцю асартымэнту. Цяпер цэны на харчаваньне на сусьветным рынку панізіліся. Калі б зьняць абмежаваньне на імпарт, то беларусы маглі б купляць таньнейшыя харчовыя тавары. Цікава, што харчовыя тавары, якія Беларусь экспартуе ў Расею, таньнейшыя за тыя, якія прадаюцца ў нашай краіне”.
Жаліба: “Гэтыя захады моцна ўдараць па гандлёвых прадпрыемствах, крамах. То бок гандаль ня можа набываць той тавар, які можна прадаць, павялічыць розьнічны гандлёвы абарот. Такія меры прывядуць да павышэньня цэнаў у крамах.
Трэба актыўна імпартаваць сучасныя замежныя тэхналёгіі, тэхніку праз ільготнае мыта, каб мадэрнізаваць нашы прадпрыемствы. Тады яны змогуць выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, павялічыць экспарт. Ня трэба хадзіць па замкнёным коле”.
Як адрэагуюць замежныя партнэры?
Карбалевіч: “Калісьці ў Беларусі ўжо існавалі нормы беларускіх тавараў у крамах. Потым іх адмянілі пад ціскам Расеі, бо гэта парушала правілы свабоднага гандлю ў двухбаковых адносінах. І вось як цяпер можа адрэагаваць Расея, іншыя замежныя партнэры на гэтыя захады беларускіх уладаў? Ці ня прымуць яны ў адказ аналягічныя меры адносна беларускіх тавараў?”
Злотнікаў: “Навошта абмяжоўваць беларускі імпарт? 40% харчовых тавараў, якія прадаюцца ў Расеі — імпартныя. Гэта Расеі выгадна. Расея можа зрабіць іншыя захады ў адказ на дзеяньні беларускіх уладаў. Напрыклад, ня даць Беларусі крэдыт. Гэта больш эфэктыўны сродак ціску, бо абвастрае дэфіцыт валюты ў нашай краіне”.
Жаліба: “Рэакцыя замежных партнэраў будзе адмоўная. Масква крытыкуе беларускія ўлады за ўвядзеньне спэцімпартэраў (на рыбу, цыгарэты і інш.). Але ня думаю, што Расея пойдзе па шляху абмежаваньня беларускага імпарту”.
Злотнікаў: “Гэтыя захады будуць тармазіць прыток замежных інвэстыцыяў у Беларусь. Бо інвэстару не падабаецца кантроль улады над эканомікай”.